Чырвоны Крыж сустракае гасцей

З першых дзён новага навучальнага года валанцёры СШ №5 распачалі сваю дзейнасць.


Дзякуючы старшыні Беларускай арганізацыі Чырвонага Крыжа г.Мазыра Яўгену Дзядзенку  адбылася чарговая сустрэча дэлегацыі Чырвонага Крыжа з Германіі і мазырскіх валанцёраў. Вучні даведаліся, як іх нямецкія калегі арганізоў-ваюць акцыі, збіраюць дапамогу для малазабяспечаных колаў беларускага насельніцтва. Мазыране дапамаглі разгрузіць  гуманітарныя рэчы, якія, безумоўна, могуць  спатрэбіцца абяздоленым, а таксама падзяліліся з дарослымі сваімі поспехамі і перспектыўнымі задумкамі ў справах дабрачыннасці.


Запрашаем усіх валанцёраў горада да аб’яднання. Толькі разам можна зрабіць многае.  Лю-дзей, якім патрэбна наша дапамога, мноства.


Ірына ЗАНКЕВІЧ, кіраўнік  гуртка “Юны карэспандэнт”  СШ №5.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *