Сэрцу мілая старонка

“Мая старонка-прыгажуня”, “Казка Палесся”, “Край загадак і цудаў”, “Я жыву на Палессі”, “Беларусь мая сінявокая” – так вобразна і паэтычна назвалі свае малюнкі і вырабы вучні, якія прынялі ўдзел у раённым конкурсе дзіцячай творчасці “Сэрцу мілая старонка”.


На конкурс у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году роднай зямлі, у цэнтр дзіцячай творчасці паступіла каля 100  работ амаль з усіх вясковых і гарадскіх школ. На абласны этап было адпраўлена 16 лепшых работ, 8 з якіх занялі прызавыя месцы. У намінацыі “Выяўленчае мастацтва” не было роўных выхаванцам народнай аматарскай студыі выяўленчага мастацтва “Фарбы” (кіраўнік М.К.Дуброва) цэнтра дзіцячай творчасці: 5 узнагарод – дыпломы I-й і II-й ступеняў, граматы – атрымалі Ганна Жадзько, Алена Бажанкова, Алена Козенка, Анастасія Бадзякоўская. У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” ганаровае I-е месца ў Андрэя Бандарэнкі, юнага майстра з гуртка “Жывая гліна” (кіраўнік М.В.Васкоўскі) цэнтра дзіцячай творчасці. У намінацыі “Фатаграфія” III-е месца заняў Ілля Бобр, вучань Козенскай СШ. Граматай конкурса ўзнагароджана і Хрысціна Папаян, навучэнка гуртка “Фота-відэа” (кіраўнік В.В. Сідарэнка ) раённага дома дзіцячай творчасці.


Спадзяёмся, што конкурс выявіў не толькі таленавітых дзяцей нашага раёна, але і пасадзейнічаў развіццю ў падрастаючага пакалення пачуцця любові да роднай зямлі, да народных традыцый, гісторыі і культуры Беларусi.


Таццяна СІРАЖ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *