Над імі валадарыць беларускае слова

Вольга ВЯГЕРА


У панядзелак Мазыр вітаў удзельнікаў заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.



Урачыстая цырымонія яе адкрыцця – з хлебам і соллю, песнямі і танцамі, цёплымі, натхняючымі  на плённую працу словамі – адбылася ў зале ГПК.
Акрамя 118 беларускіх юнакоў і дзяўчат, у спаборніцтвах прымуць удзел літоўскія вучні. Дарэчы, ганаровае права  прадстаўляць Мазыршчыну на алімпіядзе атрымалі 7 чалавек, некаторыя з іх, як сведчыць гісторыя, уяўляюць для сваіх калег сур,ёзных канкурэнтаў. Будзем спадзявацца, што ім пашчасціць і на гэты раз!


Каб удзельнікі мелі магчымасць хоць крыху адпачыць ад напружаных, надзвычай адказных  іспытаў, для іх будуць арганізаваны экскурсіі па нашаму гораду, цікавыя канцэртныя праграмы і інш. Добрага вам настрою, упартасці, упэўненасці ў сваіх сілах, мэтанакіраванасці і, канечне, перамогі! Журы (старшыня –  доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны В.А.Ляшчынская) мы таксама жадаем працы без стомы і самоты!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *