Навагоднi заркалёт


На белым ватмане снягоў
Лясоў чарнеюцца палоскi,
Рачных нябачна берагоў,
Здаюцца казачнымi вёскi.
Прыйшоў жаданы Новы год,
Марозны, звонкi, зухаваты…
Яго касмiчны заркалёт
Прывёз святло ў людскiя хаты.
Мы вып’ем з радасцю да дна,
Забыўшы розныя напасцi,
Бакалы поўныя вiна,
Каб даўгавечным было шчасце.
Жывi, Радзiма, безлiч год,
Мацней, красуйся на прыволлi,
Няхай твой сонечны узлёт
Не гасне на зямлi нiколi!


Анатоль МАЛЮК.


 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *