Пошукi i здзяйсненнi

Факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Шамякіна адзначыў 50-годдзе з дня заснавання.


Вядома, што вырашаць паспяхова задачы, якія сёння стаяць перад нацыянальнай сістэмай адукацыі, зможа толькі спецыяліст,  здольны да што-дзённага духоўнага самаразвіцця і развіцця сваіх выхаванцаў, які спалучае ў сабе прафесійную кампетэнтнасць і высокі ўзровень агульнай культуры. На падрыхтоўку такіх спецыялістаў для дашкольных устаноў і пачатковай школы, якія валодаюць інавацыйным мысленнем, скіравана агульная праца выкладчыкаў факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, дзе зліліся ў адно цэлае сталасць і маладосць, якія робяць працу факультэта эфектыўнай і плённай. А тыдзень факультэта, які праходзіў у межах мерапрыемстваў з нагоды святкавання юбілейнай даты, яшчэ раз прадэманстраваў, што  на факультэце вучыцца і працуе творчы тандэм: таленавітыя студэнты і  цудоўныя навукоўцы.


Усеагульную цікавасць вы-клікалі майстар-класы па педагогіцы, практычнай псіхалогіі, методыцы музычнага выхавання, выставы насценных газет, творчых, навуковых і вучэбна-метадычных работ студэнтаў і выкладчыкаў, мультымедыйная прэзентацыя «Дарагі мне факультэт», выстава «Фотаздымак са старога альбома» і  інш. Але ж кульмінацыйным момантам свята стаў урачысты канцэрт у гонар ветэранаў факультэта, якія працавалі і працуюць на кафедрах, усіх выкладчыкаў, якія захоўваюць і развіваюць лепшыя традыцыі. У  гэтым ліку ветэраны педагагічнай працы  дацэнты Ю.Г.Брынзарэй, Т.М. Казачэнка, В.Б. Качалка, В.С. Заброцкая, Л.А. Лісоўскі, старшыя выкладчыкі В.С. Краўцова, Н.П. Касцян, В.І. Калініна, Т.І.Грышкіна.


Урачысты канцэрт распачынаўся песняй самадзейнага кампазітара Аляксандра Аўсіюка на словы Галі-ны Дашкевіч «Аб Мазырскім інстытуце» у выкананні народнага акадэмічнага хору выкладчыкаў і студэнтаў (кіраўнік – Святлана Баёва).  Потым выкладчыкаў і студэнтаў факультэта сардэчна павіншаваў рэктар універсітэта, доктар біялагічных навук, прафесар В.В. Валетаў. Неабходнасць якаснай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў да-школьных устаноў і пачатковай школы Валянцін Васільевіч вызначыў як асноўную задачу факультэта і неабходную ўмову для паспяховага вырашэння іншых задач у галіне адукацыі на розных узроўнях. За падрыхтоўку педагагічных кадраў і шматгадовую творчую працу граматай універсітэта былі ўзнагароджаны  В.Б.Качалка – дацэнт кафедры методыкі пачатковай адукацыі, В.С. Краўцова – старшы выкладчык кафедры педагогікі пачатковай адукацыі, Л.А. Калач – дацэнт кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі. Аб’яўлена па-дзяка за добрасумленную працу А.М.Асташовай – кандыдату педагагічных навук, дацэнту кафедры педагогікі пачатковай адукацыі, Л.А. Лісоўскаму – кандыдату педагагічных навук, дацэнту, загадчыку кафедры методыкі пачатковай адукацыі, Г.П. Багданавай – выкладчыку кафедры музыкі і методыкі выкладання музыкі і інш.


Дэкан факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Б.А. Крук, віншуючы свой калектыў, таксама адзначыў плённую працу загадчыкаў кафедраў і ветэранаў факультэта. Поспехі выкладчыкаў і студэнтаў, падкрэсліў дэкан,  у 2010-м юбілейным годзе, як і ў папярэдніх, відавочныя.  Так, Вольга Сітнік, студэнтка 5 курса факультэта, узнагароджана дыпломам ІІ ступені як пераможца канферэнцыі «Научные стремления-2010», праведзенай Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі; баянны аркестр (кіраўнік – Ларыса Статута) паспяхова пацвердзіў званне «Народны самадзейны калектыў».


Пасля ўрачыстай часткі працягваліся віншаванні. Яны прагучалі ад старшыні прафкама выкладчыкаў Ф.А. Гарулі, сакратара ГА БРСМ С.В. Мацве-евай, старшыні прафкама студэнтаў В.В. Струкава.


Юбіляры ж у сваю чаргу цёпла віталі гасцей: намесніка дырэктара музычнага каледжа В.М.Прымачэнку і калектыў камернага аркестра каледжа пад кіраўніцтвам Сяргея Міхальчука (дырэктар каледжа – Н.І. Халадцова), намесніка дырэктара дзіцячай школы мастацтваў № 2 С.А. Патапенка і музычны ансамбль ДШМ № 2 (дырэктар – Г.М. Маскаленка).


Сваё майстэрства ў чарговы раз прадэманстравалі салісты Алена Казел, Надзея Кітун, Таццяна Касабука, Алена Пугач і творчыя калектывы факультэта: студэнцкі хор (кіраўнік – Галіна Багданава), ансамбль «Фантазія» (кіраўнік – Наталля Герасімава), трыа «Элегія», баянны аркестр, дуэт цымба-лістаў «Спадчына».
Вось такой святочнай атрымалася творчая справаздача факультэта аб сваёй 50-гадовай педагагічнай дзейнасці.


Барыс КРУК, дэкан факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі МДПУ імя Івана Шамякіна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *