Гiмн прыродзе

У Мазырскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме з 1 па 30 красавіка праводзіцца месячнік экалагічных ведаў «Завешчана берагчы нам гэтую зямлю».


Экалагічная праблема ў сучасны момант – адна з важнейшых. Зняважлівыя адносіны да экалагічных законаў ужо неаднаразова прыводзілі чалавецтва да сумных, калі не сказаць катастрафічных, вынікаў. Дастаткова згадаць гісторыю пра перасяленне ў Аўстралію еўрапейскіх трусоў, знішчэнне вераб’ёў у Кітаі, эпапею па барацьбе з драпежнымі птушкамі ў Савецкім Саюзе… Спіс можна працягваць бясконца. Вось таму так важна выхаваць у людзей любоў да роднае прыроды, роднае зямлі.


Выхаванне сваім краем, роднаю зямлёю, дарагімі краявідамі, традыцыямі продкаў – ці не гэта з’яўляецца самым важным ва ўсёй сістэме выхавання?!
У рамках месячніка цэнтральная бібліятэка імя А.С.Пушкіна праводзіць  літаратурна-паэтычны вечар «Светлая нежность в душе и природе», віртуальнае краязнаўчае падарожжа «Крыніцы Мазырскага раёна», вечар паэзіі «Пяро зязюлі падніму,  як лёс Айчыны», вечар-вернісаж «Цветочная рапсодия» і інш. У бібліятэцы аформлены кніжныя выставы «Музыка роднай зямлі», «Вытокі натхнення».


Дарагія сябры! Запрашаем вас на мерапрыемствы, прысвечаныя роднай прыродзе. Давайце ўсе разам змагацца за чысціню     прыроды, за тое, каб захаваць усё, што нам завешчана продкамі!


«Хочам мы, каб сонца грэла, і бярозка зелянела. Пад ялінай  жыў  калючы вожык. Каб вавёрка нам дабра хацела, і вясёлка ў небе зіхацела,  і каб летам ліў  вясёлы дожджык!  Хочам мы, каб птушкі  пелі, каб наўкол лясы шумелі і былі блакітнымі  нябёсы. Каб пад сонцам рэчкі серабрылісь, матылькi на кветках весялілісь, і на ягадах блішчалі росы!»


Валянціна НІКІЦІНА, галоўны бібліятэкар РЦБ імя А.С.Пушкіна.