Днi славянскай пiсьменнасцi ў Беларусi

Гэта традыцыйнае свята ўcix славянскiх народаў, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасцi захавання багатай культурнай спадчыны i духоўнага здабытку свайго i суседнiх народаў. У нашай краiне клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар: у краiне актыўна падтрымлiваецца развiццё ўcix напрамкаў культуры, развiццё нацыянальнага кнiгавыдання, друку, ствараюцца ўсе ўмовы для праяўлення   i росквiту сапраўдных талентаў.


Беларусь — краiна вялiкiх асветнiцка-педагагiчных традыцый. Гэта сведчанне высокага эвалюцыйнага развiцця нашай Беларусi, яе цывiлiзаванасцi, прагрэсу, цеснай сувязi з iншымi славянскiмi культурамi. Цiкавасць да пiсьменства, навучання i выхавання была засведчана на Беларусi яшчэ ў глыбокай старажытнасцi, пачынаючы з часоў Кiрылы Тураўскага, Ефрасiннi Полацкай, Францыска Скарыны, Сiмяона Полацкага, Васiля Цяпiнскага, Мiколы Гусоўскага i iншых прадстаўнiкоў беларускай культуры. У пiсьменстве знайшлi сваё адлюстраванне скарбы мудрай народнай педагогiкi, якiя сканцэнтраваны ў фальклоры, беларускiх казках i легендах, прыказках, песнях, загадках, анекдотах i iнш.


Беларускае пiсьменства найперш звязана з асобай Кiрылы Тураўскага — вядомага на ўвесь славянскi свет багаслова, прапаведнiка i асветнiка XII ст. Вяршынь духоўнага майстэрства Кiрыла Тураўскi дасягнуў у свaiм родным горадзе Тураве, дзе i атрымаў высокую на той час адукацыю, вывучаючы лепшыя ўзоры вiзантыйскай духоўнай i свецкай лiтара-туры. Бясспрэчна ягoнымi лiчaццa 8 «Слоў», або павучанняў, 3 прытчы («Прытча пра душу i цела», «Аповесць пра бяспечнага цара i яго мудрага caвeтнiкa», «Казанне пра чарнарызскi чын»), каля 30 малiтваў i некалькi канонаў. Вядомымi былi яго «Словы» — своеасаблiвыя рэлiгiйна-свецкiя пропаведзi. Як сведчаць гiсторыкi, Кiрыла Тураўскi ў славянскiм свеце не меў сабе роўных сярод прамоўцаў-сучаснiкаў. Яго творы былi састаўной часткай найбольш папулярных ва ўсiм праваслаўна-хрысцiянскiм свеце зборнiкаў пропаве-дзей. За гэта яго называлi «другим Златоустом», «воссиявшим паче всех».


Урачыстасцi, якiя праводзяцца ў перыяд святкавання ў нашай краiне, аб’ядноўваюць сотнi тысяч жыхароў, мнагалiкiх гасцей з суседнiх з Беларуссю славянскiх краiн, дэлегацый творчых саюзаў, прадстаўнiкоў духавенства, моладзi.


Ужо стала традыцыяй, што ў днi i юбiлеi пiсьменства ва ўстановах адукацыi праводзяцца мерапрыемствы, урокi, лекцыi, семiнары i iнш., прысвечаныя гicтopыi пiсьменства, арганiзоўваюцца сустрэчы дзяцей i моладзi з народнымi майстрамi, захавальнiкамi фальклору, навукоўцамi, пiсьменнiкамi, дзеячамi мастацтва i iншымi прадстаўнiкамi культуры, навукова-практычныя канферэнцыi, выставы гiстарычных матэрыялаў, беларускай лiтаратуры, твораў мастацтва, «Скарынаўскiя чытаннi», гутаркi-вiктарыны «Мой край — мае каранi», конкурсы чытачоў i iнш.


Днi славянскай пiсьменнасцi i культуры заклiкаюць дэманстраваць прынцыпы высокага грамадзянскага гучання, маральных каштоўнасцей усходнеславянскай i беларускай культуры.


Bасiль Шур, доктар фiлалагiчных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства УА «Мазырскi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя I.П. Шамякiна».