Журналістыка – наша мара

Удзельнікі клуба «Юны журналіст» Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пабывалі на XV Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі».


У Мінску імжэў няветлівы дождж, а парывісты вецер пацяшаўся над парасонамі пешаходаў. Але ж усё змянілася, калі мы апынуліся ў Нацыянальным выставычным цэнтры «БелЭКСПА». Тэлекамеры, яркія экраны, выступленні зорак эстрады, святочныя гірлянды з паветраных шароў і сцяжкоў запрашалі  да лепшых публікацый любімых газет і часопісаў. Колькі ўражанняў атрымалі мы — тыя, хто марыць звязаць свой лёс з журналістыкай! У памяці назаўсёды застануцца моманты гутаркі і фота-здымкі з супрацоўнікамі прэсы з Кітая і Украіны, рэкламная прадукцыя і сувеніры амаль ад усіх выданняў Беларусі. Дарэчы, рэдактар  газеты «Звязда» не проста так падарыла нам свае сувеніры, а ўзамену на родныя беларускія словы.


Сёлета тры члены нашага клуба будуць здаваць экзамены ў БДУ, таму працяглая размова з намеснікам дэкана інстытута акрамя натхнення прыдала імпэту і ўпэўненасці ў свае сілы. Вялікі дзякуй начальніку аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама Л.С.Клепчуковай за фінансавую падтрымку ў арганізацыі такой цікавай і пазнавальнай    вандроўкі.


Вольга ШАНЧУК, член клуба «Юны журналіст» МЦТДіМ.