Натхняе роднае Палессе

Пейзажны жывапіс зразумелы большасці людзей: напэўна, няма таго чалавека, які б не захапляўся прыроднымі краявідамі. А калі з карцін паўстаюць мясціны, куточкі блізкія і знаёмыя з дзяцінства, сэрца яшчэ больш напаўняе любоў і замілаванне роднай зямлёй.

Открытие выставки Николая Дубровы во Дворце искусств (Минск) 28 марта 2013 г.

Менавіта, такія пачуцці авалодалі мною, карэнным мазыранінам, калі я наведаў персанальную выставу мазырскага мастака Мікалая Кузьміча Дубровы. Чытачоў газеты, на маю думку,  няма патрэбы патрэбы знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам мастака, добра вядомага на сваёй малой Радзіме. Лічу, што дастаткова давесці свае ўласныя ўражанні аб выставе.

Открытие выставки Николая Дубровы во Дворце искусств (Минск) 28 марта 2013 г.

Адкрыццё выставы, якая была прысвечана 60-годдзю з дня нараджэння мастака і 35-годдзю яго творчай дзейнасці,  адбылося 28 сакавіка ў мінскім Палацы мастацтва. Трэба адзначыць, што мінскія знатакі і аматары мастацтва збалаваныя шматлікімі выставамі, аднак з’яўленне на небасхіле сталіцы новай зоркі – мастака Мікалая Дубровы не засталося незаўважаным шырокім колам грамадкасці. На адкрыцці выставы прысутнічала шмат людзей, сярод якіх былі такія вядомыя беларускія мастакі як намеснік старшыні Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца, Валеры Шкаруба, Уладзімір Кожух, Рыгор Таболіч, Леанід Хобатаў. Сярод прысутных можна было заўважыць знаёмыя постаці вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Открытие выставки Николая Дубровы во Дворце искусств (Минск) 28 марта 2013 г.

У прывітальным слове Рыгор Сітніца вельмі цёпла адазваўся аб Мікалаю як аб мастаку, і , наогул, як аб чалавеку, бо знаёмыя яны былі яшчэ са студэнцкіх часоў, калі займаліся разам у Беларускім тэатральна – мастацкім інстытуце. Добрыя словы ў адрас мастака прагучалі і ад славутага земляка, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Іванавіча Касцяна. Сталічным глядачам Мікалай Дуброва прадставіў 60 сваіх работ, якія прысвечаны краявідам г.Мазыра і яго наваколлю. Вялікую ўвагу прысутных прыцягнулі такія пейзажныя карціны майстра як “Восень на Прыпяці”, “Мой Мазыр”, “Барбароўская брама”, “Салаўёўка” …  Зімовыя пейзажы мастака дыхаюць халоднай свежасцю, снег на іх празрысты і чысты, як думы і мары аўтара. Творы, дзе пануе восень, настройваюць на філасофскі лад, пабуджаюць да роздуму. А летняе наваколле Мікалая Дубровы такое зялёнае, што хочацца апынуцца сярод зялёнай травы, прайсці скрозь лёгкую смугу туману і закрыць вочы ад сонечных праменняў. Мяне, як і іншых глядачоў, уразілі выкананыя аўтарам на высокім узроўні партрэты яго бацькі, “Жанчыны ў каляровай хустцы”, а таксама шматлікія нацюрморты. Па ўсяму відаць, што  Мікалай Дуброва – шматгранная творчая асоба, гонар не толькі Мазыршчыны, але і ўсёй Беларусі. Вызначыўся Мікалай Дуброва і як вопытны педагог.

Открытие выставки Николая Дубровы во Дворце искусств (Минск) 28 марта 2013 г.

Выхаванцы мазырскай мастацкай студыі “Фарбы”, якой мастак кіруе больш за 13 год, заявілі пра сябе на розных выставах і конкурсах, многія паступілі вучыцца ў прэстыжныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі на аддзяленні, звязаныя з мастацтвам. З былымі выхаванкамі Мікалая Дубровы, зараз мінскімі студэнткамі Вікторыяй Марціновіч і Анастасіяй Моўчан мне пашанцавала пазнаёміцца на выставе. Усе яны вельмі добра адгукваліся аб сваім настаўніку. Пазнаёміўся я і з яго дачушкай, 11-гадовай Насценькай, якая прыехала разам з бацькам у сталіцу. Нягледзячы на свой узрост,  Насця, таксама выхаванка студыі “Фарбы”, атрымала за свае работы ажно пяць міжнародных дыпломаў. У час прыватнай гутаркі Мікалай  Дуброва на маё пытанне, ці былі ў яго радні мастакі, сказаў, што не, акрамя дзеда па лініі бацькі. Дзядуля Філіп быў таленавіты багамаз: маляваў абразы і распісваў храмы. Відаць. дар маляваць дастаўся Мікалаю Кузьмічу ў спадчыну ад дзеда. У гутарцы Мікалай Дуброва таксама адзначыў, што не бачыў нідзе такой прыгажосці, як на сваёй роднай палескай зямлі. На стварэнне новых работ яго натхняе роднае Палессе , а таксама галоўнае багацце гэтага краю – працавітыя сумленныя людзі.  Наперадзе ў выдатнага мазырскага мастака шмат новых задум, і дай Божа, каб усе яны здзейсніліся.

Лявонцій Целеш

Открытие выставки Николая Дубровы во Дворце искусств (Минск) 28 марта 2013 г.

Открытие выставки Николая Дубровы во Дворце искусств (Минск) 28 марта 2013 г.

Открытие выставки Николая Дубровы во Дворце искусств (Минск) 28 марта 2013 г.

Открытие выставки Николая Дубровы во Дворце искусств (Минск) 28 марта 2013 г.

Открытие выставки Николая Дубровы во Дворце искусств (Минск) 28 марта 2013 г.

Открытие выставки Николая Дубровы во Дворце искусств (Минск) 28 марта 2013 г.

Открытие выставки Николая Дубровы во Дворце искусств (Минск) 28 марта 2013 г.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *