«Беларуская — мая мова!»

http://www.tribune.by/wp-content/uploads/2012/12/rm.jpgЯкія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова! I ўсё мілагучна для слыху майго: і звонкае «дзе» і густое «чаго»…

Радкі вядомага беларускага паэта Пімена Панчанкі паслужылі эпіграфам акцыі, якая будзе праходзіць у раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна ў межах дэкады беларускай і края-знаўчай літаратуры «Мову родную і край свой любіце!». Дата акцыі выбрана нездарма — ва ўсім свеце з 2000 года менавіта 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Па адносінах кожнага чалавека да сваёй мовы можна дакладна меркаваць не толькі аб яго культурным узроўні, але і грама-дзянскай каштоўнасці. Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любовi да роднай мовы.
Вы даўно вучыліся ў школе, і вам здаецца, што ўжо нічога не памятаеце са школьнай праграмы? Гэта не так! Прыходзьце і праверце сябе.

Калі вы адкажаце на нашы пытанні правільна, то атрымаеце прыз: разавы купон на выкананне платнай паслугі без аплаты і магчымасць ганарыцца, што добра ведаеце беларускую мову.

Карыстацца даведачнымі выданнямі дазваляецца!

Запрашаем усіх мазыран прыняць удзел у акцыі «Беларуская — мая мова!» 21 лютага з 10 да 18 гадзін у РЦБ імя А.С.Пушкіна (вул. Пралетарская, 82).

Аксана КУЗОЎКІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *