50-гадовы юбілей Майсееўскай базавай школы Мазырскага раёна

З юбiлеем, родная школа!

Ідуць гады сваёю чарадою, калісьці быў 20-ы і 30-ы, i вось прыйшоў наш юбілей пяцідзясяты!

Ёсць у нашым жыцці цудоўная традыцыя адзначаць юбілеі. Юбілеі бываюць розныя: маленькія і вялікія, радасныя і сумныя. Але ўсе яны – вынік пражытага жыцця. Сёлета свой 50-гадовы юбілей святкуе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Майсееўская базавая школа Мазырскага раёна».

50-гадовы юбілей Майсееўскай базавай школы Мазырскага раёна

З 1921 года ў в. Майсееўка пачалося навучанне дзяцей. 27 лютага 1923 года адбылося адкрыццё Майсееўскай пачатковай школы. У 1943 годзе будынак школы быў спалены, адбудавалi яго пасля вайны.
З 8 сакавіка 1964 года школа працуе ў цяперашнім цагляным будынку. Першым дырэктарам быў Мікалай Навумавіч Сітнік.

Ішоў час. Школа заўсёды дастойна выконвала пастаўленыя перад ёй задачы. Ды і як жа інакш, бо ёй кіравалі творчыя, бескарыслівыя, энергічныя і таленавітыя дырэктары Аляксандр Уладзіміравіч Піскун, Алег Анатольевіч Хабічаў, Уладзімір Мікалаевіч Рафальскі. Кожны з іх ствараў гісторыю школы.

Школе 50! Паветраныя шары, шмат кветак, газеты з фатаграфіямі выпускнікоў і настаўнікаў, выстаўкі, а колькі гасцей! Сярод ганаровых гасцей – Любоў Сцяпанаўна Клепчукова, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама, Леанід Кузьміч Грыцэнка, старшыня Мазырскай раённай арганізацыі прафсаюза адукацыі і навукі, Вольга Паўлаўна Турбал, старшыня Слабадскога сельскага Савета.

50-гадовы юбілей Майсееўскай базавай школы Мазырскага раёна50-гадовы юбілей Майсееўскай базавай школы Мазырскага раёна

Усё пачынаецца са школы, а школа – з настаўніка! Настаўнікі, якія працавалі і працуюць у Майсееў-скай школе, заўсёды адчуваюць пачуццё ўзаемадапамогі, супрацоўніцтва, братэрства, якія нязменна прысутнічаюць ў школе.
На свята прыйшлі настаўнікі, якія аддалі гэтай школе шмат гадоў: Уладзімір Мікалаевіч Рафальскі, былы дырэктар школы, Еўдакія Паўлаўна Грыгор’ева, настаўнік пачатковых класаў. Таксама завіталі і першыя выпускнікі. Прысутныя дзялі-ліся ўспамінамі, з цікавасцю слухалі, як жыве школа сёння.

50-гадовы юбілей Майсееўскай базавай школы Мазырскага раёна

50-гадовы юбілей Майсееўскай базавай школы Мазырскага раёна

У кожнай школы ёсць свая годнасць, дасягненні, але ёсць і тое, што родніць, аб’ядноўвае. Гэта выпускнікі. Наша школа ганарыцца сваімі выпускнікамі, якія працуюць у розных галінах гаспадаркі: медыцыне, адукацыi, будаўнiцтве, сельскай гаспадарцы…

50-гадовы юбілей Майсееўскай базавай школы Мазырскага раёна

На юбілеі прагучала шмат цёплых слоў і віншаванняў ад гасцей і выпускнікоў. Так хай жа збудуцца пажаданні, якія ў гэты дзень былі адрасаваны школе. Жыві і квітней, школа!

Марына СIДАРОК, дырэктар Майсееўскай базавай школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *