Птушкi – нашы пярнатыя сябры

Вось і скончыўся зімовы перыяд, калі наступалі халады, моцныя маразы і пранізлівыя вятры. У гэты няпросты час для птушак, якія зімуюць і якім была патрэбна дапамога чалавека, наша ўстанова адукацыі «Глініцкі дзіцячы сад-базавая школа Мазырскага раёна» правяла рад выхаваўчых мерапрыемстваў, прысвечаных прыродаахоўнай акцыі «Птушкі на кармушцы». Былі праведзены назіранні за птушкамі, якія прылятаюць на кармушкі, цікавыя выхаваўчыя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі ў адносі-нах да праблем птушак, якія зімуюць. На аснове атрыманых звестак (фотакартак і назіранняў) была аформлена тэматычная папка, якая ўключыла ў сябе дзённік назіранняў за птушкамі па вывучэнню краявіднай разнастайнасці і сцэнарыі праведзеных тэматычных мерапрыемстваў для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу «Зімовы падкорм птушак». Вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў конкурсе дзіцячага малюнка «Рэдкія птушкі маёй Радзімы». На конкурс былі прадстаўлены малюнкі птушак, якія наведваюць кармушкі і падкормавыя пляцоўкі ў зімовы час. Вучні 7-8 класаў вырабілі кармушкі для птушак і прынялі ўдзел у выставе экспанатаў на раённым конкурсе прыродаахоўнай акцыі «Птушкі на кармушцы». На тэрыторыі школы былі праведзены мерапрыемствы па добраўпарадкаванню «птушыных сталовых».

кормушка

У школьнай бібліятэцы была аформлена цікавая і пазнавальная тэматычная выстава «Вандраванне па Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь.» А  ў Сусветны дзень птушак бібліятэкар С.С.Піскун правяла захапляльную конкурсную гульню «Птушкі роднага краю».

Ствараліся ўсе ўмовы для прыцягнення вучняў у актыўную прырода-ахоўную дзейнасць, каб сфарміраваць экалагічны светапогляд і асновы рацыянальнага прыродакарыстання.

Прымаючы ўдзел у акцыі «Птушкі на кармушцы», вучні нашай школы не толькі дапамагалі птушкам, але і клапаціліся аб іх будучым.

Анастасія РЫЛУШКІНА,
вучаніца 9 класа Глініцкага дзіцячага сада-базавай школы Мазырскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *