Велiкоднае вiншаванне Бiскупа Пiнскага Антонiя ДЗЯМ’ЯНКI i ксёндза Тадэуша ВОЛОСА

dziamianka 2Умiлаваныя, памiж жыццём i смерцю ад пачатку iдзе змаганне. Iдзе ў свеце змаганне памiж дабром i злом. Сённяшняя ўрачыстасць нагадвае, што перамагае Дабро. Укрыжаваны Хрыстус паўстаў з магiлы. Пераважыў шалi на бок жыцця. Ён на нова прывiў жыццё на глебу чалавечых душ. Смерць была пераможная. Хрыстус паказаў вялiкую надзею на жыццё па-за засягам смерцi. Dux vitae mortuus regnat vivus! Князь Жыцця, хоць i памёр, валадарыць жывы!

Езус Хрыстэ, Пасхальная Ахвяра, Укрыжаваны Баранак, наш Адкупiцель! Нават калi б у гiсторыi чалавека — адзiнак, сем’яў, супольнасцяў — зло нязмерна ўзрастала, засланяючы гарызонты дабра, то яно нiколi не заслонiць Цябе, не прычынiць Табе больш смерцi, таму што Хрыстус, паўстаўшы з мёртвых, ужо больш не памiрае. I нават калi б у гiсторыi чалавека i ў часы, у якiя ён жыве, узмацнялася б зло, то усё ж такi Езус, Пасхальная Ахвяра i Беззаганны Баранак здабывае для яго перамогу. Трыумф Уваскрослага Пана становiцца нашай перамогай i адчыняе нам дарогу да пасхальнага жыцця разам з усiм Божым людам.

ксендз ТадэушУзгадваючы гэта, жадаем вам, дарагiя дыяцэзiяне i ўсе людзi добрай волi, шмат пасхальнай радасцi, выплываючай з Божай справы збаўлення. Няхай Уваскрослы Пан, якi «быў ахвяраваны як нашая Пасха», будзе крынiцай вашай радасцi, выразам якой з’яуляецца лiтургiчны заклiк: «Аллелюя!» Няхай Езус Пераможца будзе крынiцай надзеi i моцы, якая дазволiць нам адважна крочыць шляхамi ў гэтым свеце.

+ Антонi ДЗЯМ’ЯНКА, Бiскуп Пiнскi,
Ксёндз Тадэуш ВОЛОС.

Велiкоднае вiншаванне Бiскупа Пiнскага Антонiя ДЗЯМ’ЯНКI i ксёндза Тадэуша ВОЛОСА: 2 комментария

  • 21.04.2014 в 12:58
    Permalink

    Сапраўды ўваскрос!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20.04.2014 в 15:36
    Permalink

    Хрыстос Уваскрос!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *