«Журналiстыка павiнна ставiць заслон манiпуляцыям грамадскай думкай»

У Мінску прайшоў IX Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: рэаліі глабальнага свету».

Удзел у мерапрыемствах форуму ўзялі кіраўнікі выканаўчага камітэта СНД, АДКБ, эксперты-палітолагі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Беларусі і 26 краін бліжняга і далёкага замежжа, у тым ліку Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Расіі, Сербіі, Францыі, Індыі, Казахстана, Арменіі, Венгрыі, Балгарыі і іншых. «Партнёрства ў імя будучыні» — найбуйнейшы і ўнікальны медыя-праект, які дзейнічае сярод краін СНД, своеасаблівая пляцоўка для абмену меркаваннямі па актуальных праблемах сучаснасці. У гэтым годзе сярод пытанняў, якія былі абмеркаваны экспертамі, —  «Суверэнізацыя і інтэграцыя. Еўразійскі экана-мічны саюз як платформа стварэння новага свету», «Сусветная камунікацыя ў кантэксце шматпалярнага свету», «Выклікі і пагрозы XХI стагоддзя. Роля міжнароднай супольнасці ў прадухіленні канфліктаў і войнаў».

Апошняе пытанне невыпадковае: шмат увагі надавалася абмеркаванню ўкраінскіх падзей і звязанай з імі інфармацыйнай палітыкі. Па меркаванню вядучых журналістаў краін садружнасці, галоўная задача тут — аб’ектыўнасць. «Мы не можам супыніць супрацьстаянне, але магчыма зрабіць так, каб гэтае супрацьстаянне не ўзмацнілася», — заўважыў адзін з удзельнікаў эксперт-сесіі, першы намеснік дырэктара расійскага інфармагенцтва ИТАР-ТАСС  Міхаіл Гусман.

Правядзенне IX Беларускага міжнароднага медыя-форуму прымеркавана да 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта падкрэсліў і Прэзідэнт Республікі Беларусь у сваім прывітанні да ўдзельнікаў мерапрыемства. «Мы змаглі выстаяць у той страшнай вайне дзякуючы адзінству і стойкасці савецкага народа, яго гатоўнасці адстаяць незалежнасць і шчаслівую будучыню Айчыны», — адзначыў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. У рамках мерапрыемстваў форуму ўдзельнікі наведалі мемарыяльны комплекс «Лінія Сталіна», і ў цэлым культурная праграма форуму была вельмі шырокай.

Адным з цікавейшых мерапрыемстваў стала летняя школа журналістыкі. «Круглыя сталы», майстар-класы вядомых медыйных персон нашай краіны і замежжа зацікавілі не толькі маладых «акул пяра» — студэнтаў Інстытута журналі-стыкі БДУ, але і ўжо дасведчаных журналістаў — кіраўнікоў і супрацоўнікаў рэгіянальных, гарадскіх, раённых сродкаў масавай інфармацыі. Карэспандэнт газеты «Жыццё Палесся» таксама ўзяла ў ёй удзел.
Адкрыла летнюю школу журналістыкі першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Станіславаўна Ананіч. Працягваючы адну з вядучых тэм медыяфоруму, яна падкрэсліла, што сучасная журналістыка ў першую чаргу павінна быць праўдзівай і ставіць надзейны заслон маніпуляцыям грамадскай думкай. Намеснік міністра лічыць, што важным пытаннем у падрыхтоўцы журналісцкіх кадраў сення з’яўляецца фарміраванне журналіста як духоўна і маральна багатай асобы, патрыёта сваёй краіны.

zhurnalisti

Свае думкі наконт развіцця сучаснай журналістыкі на адкрыцці школы выказаў і генеральны сакратар Арганізацыі дагавора калектыўнай бяспекі Мікалай Мікалаевіч Бардзюжа. У размове з журналістамі кіраўнік АДКБ адзначыў важную ролю медыяфоруму ў тым, каб абменьвацца інфармацыяй і падаваць яе аб’ектыўна.

Але наколькі магчыма пераадольваць супярэчнасці? Абмеркаванню гэтага пытання быў прысвечаны «круглы стол» «Сучасныя тэндэнцыі ў сферы медыя», у якім прынялі ўдзел галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Францавіч Гігін, міжнародны аглядальнік, вядучы тэлепраграмы «Дакументальнае кіно Леаніда Млечына» на тэлеканале «ТВ-Цэнтр» (Расія) Леанід Міхайлавіч Млечын, савецкі і расійскі журналіст, тэлевядучы Аляксандр Барысавіч Гурноў, кіраўнік Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё Валерый Давыдавіч Рузін. Сярод пытанняў, якія разгледзелі ўдзельнікі «круглага стала», былі пытанні недастатковай увагі да праблем інтэграцыі саюзных дзяржаў. Па іх меркаванню, трэба ведаць, что найбольш цікавіць шырокую публіку, і зыходзячы з гэтага будаваць інфармацыйную палітыку.

Круглый стол Минск

Цікавымі атрымаліся і «індывідуальныя выступленні» вядучых медыяэкспертаў. Карэспандэнт «Жыцця Палесся» наведала майстар-клас галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандра Карлюкевіча. Сваім майстэрствам таксама падзяліліся галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін, кіраўнік аддзела знешняй палітыкі газеты «Венгерская нацыя» Габор Шцір, прафесар Сафійскага ўніверсітэта імя св. Клімента Ахрыдскага (Балгарыя) Дарына Грыгорава, вядучы тэлеканала «ТВ-Цэнтр» Леанід Млечын і іншыя.

Лена Мельченко

Алена МЕЛЬЧАНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *