«Каб не дарма на гэтым свеце табе, Настаўнiк, давялося жыць…»

ЕсисЯуген Валер’евiч Есiс– настаунiк беларускай мовы i лiтаратуры  сярэдняй школы № 16 г. Мазыра другой квалiфiкацыйнай катэгорыi:

– Скончыў філалагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагіч-нага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна і магістратуру. Аспірант лабараторыі гуманітарнай адукацыі навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі». Узнагароджаны Знакам і Пасведчаннем аб унясенні імя Есіса Я.В. ў кнігу рэкордаў «Абласны педагагічны алімп» ў намінацыі «Прызванне» (2013). «Настаўнік года-2014» у намінацыі «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура».

Калі агеньчык дабрыні ў вачах дзіцяці
Ты змог сваёй любоўю запаліць,
То ведай: не дарма на гэтым свеце
Табе, Настаўнік, давялося жыць…

Мне часта задаюць пытанні: «Чаму стаў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры?», «Ці лёгка быць настаўнікам у наш час?». Адназначна на гэтыя пытанні не адкажаш.

Настаўнік… Такое знаёмае, роднае і да болю блізкае слова для кожнага чалавека з маленства. Для мяне – гэта не толькі прафесія, а яшчэ і асаблівая місія, адмысловы склад душы і розуму, гэта адказнасць і самааддача, цярпенне і імклівае набыццё ведаў, майстэрства і творчы патэнцыял.

Я – настаўнік беларускай мовы і літаратуры! І для мяне найвышэйшым шчасцем з’яўляецца тое, што маю магчымасць адкрываць жыццё другому. Я ўвесь час жыву ў свеце дзяцінства і юнацтва. Гэты свет патрабуе  руху ў нешта новае, незвычайнае.

Скончыўшы філалагічны факультэт і магістратуру МДПУ імя І.П.Шамякіна, я з радасцю прыйшоў працаваць у школу. Вельмі хацелася хутчэй адчуць сябе ў новай ролі. Настаўнік павінен быць і псіхолагам, і выхавальнікам, і «бацькам» для кожнага з вучняў. Бо дзіця, якое прыйшло ў клас, – гэта Асоба з сэрцам, розумам і душой. Як знайсці неабходныя словы? Як разгледзець тыя задаткі, якія пазней ператвараюцца ў са-праўдны талент? Як не па-крыўдзіць? Адказы на гэтыя пытанні знойдуцца толькі ў школе, у штодзённай крапатлівай настаўніцкай  працы.

Вучні патрабуюць вялікай увагі да сябе. Яны прыкмячаюць усё: настрой, позірк, усмешку, знешні выгляд настаў-ніка. Таму заўсёды трэба быць сабраным,  уважлівым. Перш чым вучыць і выхоўваць, трэба прыхіліць іх да сябе, стаць сябрам, дарадцам. У той жа час я павінен быць строгім і патрабавальным.

Як цяжка сёння навучыць дзяцей чытаць, пісаць, гаварыць па-беларуску! Яшчэ цяжэй вучыць любіць, сябраваць, паважаць. Праца настаўніка – гэта не толькі ўрок у 45 хвілін. Гэта кожнае слова, кожны жэст, кожны рух. Усё пералічанае з’яўляецца прыкладам для вучнёўскіх адкрытых сэрцаў.

Безумоўна, у нашай прафесіі шмат цяжкасцей. Але толькі ў школе можна атрымаць задавальненне і ўбачыць вынікі настаўніцкай працы, рэалізаваць свой творчы патэнцыял, атрымаць каласальны зарад энергіі для няспыннага руху наперад.

Я атрымліваю задавальненне ад сваёй працы. Мне прыемна бачыць, як на ўроках беларускай мовы і літаратуры «кіпіць жывая справа», якая вучняў захоплівае цалкам. Праз час яны ўсведамляюць, што нездарма трацяцца іх сілы, што я, настаўнік, не лішні, а патрэбны і неабходны чалавек.

Я люблю сваю прафесію за таямніцы, якія яна ў сабе хавае, за мудрасць, якой яна на-дзяляе мяне з цягам часу, за тое, што прымушае не стаяць на месцы, а мэтанакіравана і імкліва рухацца наперад.
Мне пашанцавала: я працую ў новай сучаснай школе. Гэта яшчэ больш натхняе на ўласны прафесійны рост, атрыманне  высокіх вынікаў у сваёй  дзейнасці.

У працы не маю права:
На роспач, на слабасць, на стому.
Мая пачэсная справа –
Жыццё адкрываць другому.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *