Форум «Жыцця Палесся»: раім прачытаць!

«І БОЛЬ ПАКАЛЕННЯ, І ЛІРЫКА, І ФАНТАСТЫКА»

Сярод мноства кніг заўсёды знойдуцца тыя, якія з поўным правам можна будзе назваць «сваімі».  Ці будуць сярод іх кнігі беларускіх аўтараў?..

Такім пытаннем карэспандэнт «Жыцця Палесся» задалася нездарма. Сёння да беларускай літаратуры, як і ў цэлым да беларускай нацыянальнай культуры, узрастае цікавасць, асабліва ў моладзі. Праўда, у большасці з нас пазнанні аб беларускіх паэтах і пісьменніках абмяжоўваюцца ўрыўкамі ўспамінаў са школьнай праграмы. Аднак трэба ведаць, што нацыянальная літаратура не абмяжоўваецца аднымі толькі вялікімі паэтамі Купалам і Коласам…

шевко валентина 3Якія кнігі можна назваць спрадвечнай класікай? На якіх сучасных беларускіх пісьменнікаў варта звярнуць увагу? Мы працягваем рубрыку «Раім прачытаць»: нашым «экспертам» па беларускай кнізе (і не толькі па беларускай) стала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Валянціна Аляксандраўна ШЭЦКА.

«НА ЧЫМ СТАIЦЬ» БЕЛАРУСКАЯ ЛIТАРАТУРА

—  Валянціна Аляксандраўна, кнігі якіх аўтараў вам найбольш падабаюцца?

—  Хочацца адзначыць: чытаю кнігі не толькі таму, што прафесія абавязвае, але і таму, што ўвогуле мне цікава чытаць. Канешне, у першую чаргу, гэта творы Васіля Быкава. Сапраўды: вайна прайшла, але памяць аб ёй застаецца, і нельга гэтую памяць замяняць антыпамяццю. Пра гэта казаў сам пісьменнік, пра гэта мы гаворым на ўроках з вучнямі. Яго словы асабліва актуальныя сёння, калі мы з’яўляемся жывымі сведкамі тых падзей, што адбываюцца ў суседняй дзяржаве. Чытаць творы Быкава падабаецца не толькі дзецям (а яны чытаюць іх з задавальненнем), але і дарослым. Цікавасць выклікае псіхалагізм вобразаў, характараў, якія малюе пісьменнік. Станоўчыя героі, трапіўшы ў вельмі складаную жыццёвую сітуацыю, павінны зрабіць нялёгкі выбар… Я ўсім раю чытаць Быкава: ён вучыць нас спраўляцца з праблемамі, пераадольваць цяжкасці. Асабліва люблю аповесць «Сотнікаў» (па ёй зняты мастацкі фільм «Узыходжанне»). Які выбар зробіць галоўны герой: застанецца чалавекам, але загіне, ці наадварот?.. Таксама раю пазнаёміцца з успамінамі Быкава, якія ўвайшлі ў кнігу «Доўгая дарога дадому».

Акрамя Васіля Быкава, даспадобы спадчына Івана Шамякіна. Яго творы цікава чытаць, у іх вельмі захапляльны сюжэт. Гэта і «Сэрца на далоні», і «Атланты і карыятыды», і іншыя.
І, нарэшце, Уладзімір Караткевіч. Раман «Каласы пад сярпом тваім» (гаворка ў ім ідзе пра паўстанне Кастуся Каліноўскага) не проста літаратурны помнік гістарычных па-дзей. У пісьменніка складаная мова: ён выкарыстоўвае архаізмы, гістарызмы, паланізмы, таму чытанне не стано-віцца беглым, лёгкім. Але мова ў яго творах адлюстроўвае культуру, звычаі таго часу. Даведацца пра нашыя нацыянальныя традыцыі, пра тое, як жылі продкі,  —  усё гэта магчыма праз творы класіка літаратуры, аўтара гістарычнай прозы Уладзіміра Караткевіча. Чытаю і замежную літаратуру: і «Чырвонае і чорнае» Стэндаля, і «Джэйн Эйр» Шарлоты Бронтэ, і прыгодніцкія творы Аляксандра Дзюма, і іншае. Рускую літаратуру таксама чытаю і люблю. Але па роду сваёй дзейнасці перавагу, канешне ж, аддаю беларускай літаратуры.

СУЧАСНАЯ ЛIТАРАТУРА: ТОЕ, ШТО БЛIЗКА, І ЗРАЗУМЕЛА

—  Ці часта вы ходзіце ў кніжную краму?

—  Вельмі часта: не толькі каб пацікавіцца навінкамі мастацкай літаратуры, але і каб набыць слоўнікі, даведнікі, неабходныя для работы на ўроках. Канешне, усё ж найбольшую цікавасць выклікаюць творы сучасных беларускіх пісьменнікаў. На жаль, іх няшмат. Але, тым не менш… Вось, напрыклад, адна з апошніх набытых мною кніг (паказвае кнігу Андрэя Федарэнкі,  —  прым. аўт.). Пісь-меннік  —  наш зямляк, родам з вёскі Васькаўка Мазырскага раёна. У школьнай праграме яго няма: сучасную літаратуру, менавіта пачатак ХХІ стагоддзя, вучні праходзяць толькі ў адзінаццатым класе аглядава (некалькі гадзін на прозу, некалькі  —  на паэзію, некалькі  —  на драматургію).

—  Раскажыце падрабязней пра сучасную беларускую прозу. Якія, на ваш погляд, маладыя пісьменнікі вартыя ўвагі чытача?

—  Безумоўна, моладзі цікава чытаць пра тое, што блізка, зразумела. Вось, напрыклад, твор Яўгена Хвалея «Прынцэса з тусоўкі». Яго мне параіла пачытаць мая вучаніца, пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды Вольга Варановіч. Чаму гэты твор захапляльны? Таму што ён пра жыццё сучасных падлеткаў, пра моладзь. Пра тое, што іх цікавіць… Дарэчы, нядаўна па першым нацыянальным канале глядзела перадачу «Справа прынцыпу» з Вадзімам Гігіным, у якой падымалася такое пытанне: «Чаму так значна павялічылася колькасць выкарыстання наркотыкаў, у тым ліку спайса?» Вельмі было цікава чуць розныя меркаванні, бачыць вынікі галасавання гледачоў. Кніга «Прынцэса з тусоўкі»  —  пра тое ж. Галоўная гераіня  —  дзевяці-класніца  —  памірае ад наркотыкаў. Далей  —  расследаванне: чаму так адбылося… Гэта праблема сённяшняга дня: некаторыя падлеткі не знаходзяць паразумення з бацькамі, з настаўнікамі. Яны не ведаюць, чым сябе заняць, і выбіраюць не той шлях. Твор Яўгена Хвалея стаў лепшым у беларускім конкурсе «Лепшая проза-2012». Сапраўды, ён заслугоўвае ўвагі.
З задавальненнем чытаю сучаснага пісьменніка Валерыя Гапеева. Апошнім часам у яго многа цікавых твораў. Асабліва хочацца адзначыць апавяданне «Ведзьміна тоня». Яно  —  пра сям’ю з вёскі. Хлопчык-падлетак выхоўваецца ў дзіцячым доме, а яго малодшая сястра жыве разам з маці. Кожныя канікулы герой рвецца напрасткі ў родную вёску, назва якой вынесена ў загаловак твора. Многія з выхаванцаў дзіцячага дома не маюць бацькоў, а ў хлопца маці  —  жывая. Аднак, калі ён толькі з’яўляецца ў вёсцы, аднавяскоўцы адразу кідаюцца хаваць маёмасць  —  хлопец крадзе. Гэта так на самой справе, але крадзе ён не таму, што адмоўны, а таму, што маці п’е, а хочацца нейкім чынам ёй дапамагчы. Канешне, ён любіць і шкадуе сваю маці, але ўсё ж у цэнтры твора не яна, а малодшая сястрычка героя. Маці не ведае, ад каго яна нарадзіла дачку Анжэлку (альбо Нэлу, як яе ўсе называюць). І вось хлопец зразумеў, чаму сястра заўседы плача: таму што галодная. І толькі адна яна чакае брата, толькі яна разумее яго, бо маці няма калі: яна занятая п’янкамі. Аднойчы хлопец прыходзіць дадому і бачыць, што сястрычка прывязаная за нагу да дрэва, не можа амаль крок зрабіць, а побач міска з вадою. ХХІ стагоддзе, але ёсць і такое ў нашым жыцці. Узнятая пісьменнікам тэма  —  неблаганадзейных сем’яў  —  будзе цікава і падлеткам, і дарослым.

Ёсць у сучаснай беларускай літаратуры і жанр фантастыкі. Напрыклад, сучасны прыгодніцка-фантасмагарычны раман «Авантуры Пранцішка Вырвіча, шкаляра і шпега» Людмілы Рублеўскай — гэта, без перавелічэння, займальнае падарожжа ў гісторыі і часе. Вы можаце пабываць у Слуцку, Мінску, Полацку, паездіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы… Таксама хачу адзначыць твор «Лён-лянок, альбо Кампакт-дыск ад зялёнага дрэўца» Раісы Баравіковай. Чытаць гэтыя творы вельмі цікава, захапляешся з першай старонкі.

—  А што наконт сучаснай беларускай паэзіі?

—  Мне падабаецца паэзія Эдуарда Акуліна і той часопіс, які ён выдае разам з іншымі маладымі паэтамі,  —  «Верасень». Гэтыя аўтары толькі пачынаюць свой творчы шлях, толькі робяць спробы пяра  —  іх на самой справе яшчэ ня-шмат хто ведае, і не абавязкова яны па сваёй прафесіі звязаны з літаратурай. Творчасць іх вельмі цікавая: ёсць тэндэнцыя, па якой маладыя паэты імкнуцца да наватарства  —  у іх няма «класічных» вершаў, сустракаецца адыход ад рыфмы, заглыбленне ў філасофію, у думкі чалавека, імкненне зразумець яго светапогляд, паводзіны… Мабыць, для ўсяго гэтага рыфмы не хапае, не перадасі гэта пры дапамозе рыфмаваных радкоў. Эдуард Акулін мне вельмі падабаецца, як падабаецца і тое, што ён паклаў музыку на свае вершы.

Уражвае сваім зместам паэзія Леаніда Дранько-Майсюка. Ен прызнаны сучасны паэт. У апошнім сваім інтэрв’ю расказваў, што завёў сабаку, і вось у цэнтры вершаў паэта  —  гэты вобраз. Леанід Дранько-Майсюк піша на самыя розныя тэмы: пра каханне, пра будучыню, пра чалавечыя ўзаемаадносіны…

Мне падабаецца творчасць Анатоля Вярцінскага, Алеся Разанава, Сяргея Законнікава  —  прадстаўнікоў філасофска-інтэлектуальнай плыні ў сучаснай беларускай паэзіі. Вы-значаюцца творчыя індывідуальнасці:  Зміцер Вішнёў, Віка Трэнас.

РУХ НАПЕРАД

—  Вашае стаўленне да электронных кніг, розных «гаджэтаў»…

—  Электронныя кнігі ў многіх ліцэістаў ёсць на ўроках. І падручнікі, і любыя па-трэбныя на ўроках тэксты яны носяць у адной маленькай электроннай кніжцы. Гэта вельмі зручна. Але я больш люблю звычайныя папяровыя кнігі  —  трымаць іх у руках, глядзець на вокладку, зачытвацца да самага рання… Лічу, што электронная кніга больш падыходзіць для хуткага пошуку інфармацыі, тэксту, чым для ўдумлівага чытання.

—  Сёння, аднак, моладзь не вельмі любіць чытаць. Згодныя?

—  Сапраўды, такое ёсць.

—  Як прывіць любоў да кнігі?

—  Пачынаць чытаць. Не трэба адразу раман: пачытайце верш, апавяданне, аповесць. Я ўпэўнена, што большасць людзей здольны зацікавіцца кнігай. Трэба толькі зрабіць першы крок, а далей ужо многія будуць рухацца наперад.
Школьнікам будуць на карысць сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі. Напрыклад, на Дзень ліцэіста мы запрасілі да сябе на ўрок паэта, вядомага нашага земляка Васіля Андрыеўскага. Гаворка ішла пра крыніцы паэзіі: адкуль бярэ натхненне пісьменнік, паэт, адкуль гэты наплыў імкнення падзя-ліцца праз вершаваны, празаічны радок сваімі думкамі, перажываннямі? Ліцэісты слухалі, задавалі пытанні, а пасля сказалі: «Так, нам цікава». Гэта нягледзячы на тое, што клас эканамічнага профілю, і хутчэй за ўсё ў якасці прафесіі вучні выбяруць банкаўскую справу, а не літаратуру.

Лірыка  —  гэта ўвогуле адметны від мастацтва. Канешне, зразумела, што токару або столяру, які напрацаваўся за дзень, не да паэзіі. Але можа быць інакш, як у аповесці І.Шамякіна «Гандлярка і паэт». Галоўная гераіня  —  звычайная гандлярка  —  аднойчы прачытала Блока і зразумела, што жыццё  —  гэта штосьці большае, чым яна сабе ўяўляла. Здаецца, што чытаць нецікава, але толькі пачнеш  —  і пераасэнсаванне прыйшло: чытанне  —  гэта тое, што дапамагае нам адарвацца ад будзённай мітусні.

—  Ці падабаюцца вам экранізацыі?

—  Вядома, што экранізацыя  —  гэта не толькі кніга ў аснове. Гэта і сцэнарый, і погляд рэжысёра. Да экранізацый адношуся станоўча: гэта таксама спосаб дайсці да чытача, папулярызаваць кнігу. Гэта, безумоўна, рух наперад.

ПРЫЕМНАГА ЧЫТАННЯ!

Як заўсёды, мы прапанавалі герою рубрыкі скласці свое-асаблівы «рэйтынг» кніг, якія ён раіць прачытаць кожнаму. Вось што раіць Валянціна Аляксандраўна Шэцка:

1. Васіль Быкаў  —  яго аповесці актуальны і сёння. Асабліва раю аповесць «Сотнікаў».
2. Уладзімір Караткевіч  —  можна пачытаць «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі».
3. Абавязкова  —  руская класіка: Талсты, Дастаеўскі.
4. Таксама замежная літаратура  —  і нямецкая філасофія Гётэ, і Стэндаль.
5. Немагчыма абысціся без сучаснай беларускай літаратуры. Па-першае, назавем Андрэя Федарэнку  —  «Вёска» (уздымае актуальныя праблемы сучаснай вёскі, да таго ж сваіх землякоў трэба ведаць).
6. Валерый Гапееў (ён таксама мае дачыненне да нас: нарадзіўся на Гомельшчыне).
7. Віктар Карамазаў. Уздымае вельмі актуальную на сённяшні дзень праблему  —  адзі-ноцтва бацькоў. Дзеці выраслі, раз’ехаліся, а маці засталася адна, і ўспамінаюць аб ёй толькі ў «асобных» выпадках… Твор называецца «Дзяльба кабанчыка» (многія яго помняць са школьнай праграмы).
8. Нарэшце, Яўген Хвалей  —  яго «Прынцэса з тусоўкі» была лепшым творам 2012 г. Думаю, гэты твор не толькі для падлеткаў. Ён і для бацькоў, і для бабуль, дзядуль. Ім будзе цікава ведаць, чым жыве сённяшняя моладзь, сенняшнія дзеці. У іх саміх дзяцінства было зусім іншае…

Мы спросили у мозырян

Книги «ОТ КОРКИ ДО КОРКИ»

По традиции нашего «читательского форума» корреспондент «Жыцця Палесся» обратилась к мозырянам с вопросами: «Какую книгу вы прочитали недавно?» и «Что бы вы посоветовали почитать всем?»

Валентина Алексеевна МОИСЕЕНКО, ответственный секретарь Мозырского районного совета ветеранов:

1. Сейчас читаю Веру Панову, избранные произведения. Это книги о жизни общества в XVIII веке: меня очень интересует этот период. Еще регулярно читаю периодику: и «СБ: Беларусь сегодня», и «Беларускі час», и «Гомельскую праўду», и «Ветеран», и, конечно, нашу «районку».

2. Я бы посоветовала не просто книгу  —  энциклопедию жизни! Имею в виду произведения великого русского классика Льва Николаевича Толстого. Школьники такую серьезную литературу часто читают в сокращении, а жаль. Молодежи я бы еще посоветовала стихи известных русских поэтов Пушкина, Лермонтова, поэтов Серебряного века. И, безусловно, белорусских классиков прозы и поэзии.

У каждого из нас свои предпочтения, но я уверена, что любой человек может найти хорошую книгу себе по вкусу.

Татьяна ПРОЦКО, секретарь первичной организации ОО БРСМ МГПУ им. И.П.Шамякина:

1. Большое впечатление произвела книга Ивана Петровича Шамякина «Гандлярка і паэт» на тему военного времени. Книга о том, как девушка полюбила молодого парня. Ее возлюбленный попал в плен, она пыталась вызволить его. А в конце главная героиня погибла, подорвав гранатой себя и фашистов. Читала и не могла от слез удержаться.

2. Посоветую прочесть собрание произведений Шамякина: он затрагивает историю нашего родного края, говорит о том, что близко обычным жителям Беларуси.

Юлия ШИШОВА, главный специалист Мозырского районного комитета ОО БРСМ:

1. Я больше люблю поэзию, нежели прозу. Наибольшее впечатление на меня всегда производит поэзия Серебряного века  —  Александр Блок, Марина Цветаева, Анна Ахматова. Их стихи имеют глубокий смысл, наполнены философией жизни. В школьной программе мало времени уделяется поэтам Серебряного века, поэтому гораздо лучше я познакомилась с ними уже в студенческие годы.

2. На мой взгляд, стоит почитать Анну Ахматову. А из прозы  —  известное произведение Патрика Зюскинда «Парфюмер». Наверное, многие видели одноименный фильм на основе книги. Режиссер очень хорошо передал атмосферу произведения. Но все же книга и фильм воспринимаются по-разному. Еще бы порекомендовала «Доктор Живаго» Бориса Пастернака.

Кирилл МУХИН, музыкант

1. Совсем недавно закончил читать «Комментарии к жизни Джидду Кришнамурти». Книга состоит из бесед этого духовного учителя с людьми, которые приходят к нему за советом. Вопросы, которые задают ему, касаются того, как чувствовать себя хорошо в этом мире. Например, если вроде все в жизни складывается хорошо, но чувствуешь, что все это поверхностное, не хватает глубины. Или как пережить горе, потерю близкого человека.

2. Недавно вышла новинка моего любимого писателя Виктора Пелевина  —  «Любовь к трем цукербринам», читаю ее и всем рекомендую, потому что это первоклассная литература. Как и весь Пелевин. Поскольку его книги  —  это современная, даже ультрасовременная литература, в них даются интересные трактовки того, что происходит сейчас в нашей жизни.

Алена МЕЛЬЧАНКА
Фота Сяргея ШАПАВАЛАВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *