«Беларуская — мая мова!»

rmЯкая мова самая прыгожая на свеце? Парыжанін адкажа, што гэта мова Вальтэра і Русо, італьянец —  што няма мілагучней мовы Дантэ і Петраркі, жыхар туманнага Альбіёна аддасць свой голас за мову Шэкспіра і Дзікенса. Сапраўды, для кожнага чалавека мілей за ўсё мова, на якой спявала яму калыханку маці, словы якой ён чуў з самага дзяцінства, прызнаваўся ў каханні, марыў пра шчасце. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, упершыню абвешчаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе.

Менавіта з мэтай абуджэння цікавасці і любові да роднай мовы і літаратуры бібліятэкамі раёна арганізуюцца шматлікія мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай кнігі, роднай мовы. У гэтым годзе мы зноў запрашаем жыхароў горада прыняць удзел у акцыі, якая будзе праходзіць у цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна ў рамках дэкады беларускай і краязнаўчай літаратуры «Мову родную і край свой любіце!»  Калі вы адкажаце на нашы пытанні правільна, то атрымаеце прыз —  разавы купон на выкананне платнай паслугі без аплаты. Карыстацца даведачнымі выданнямі дазваляецца.

Далучайцеся да нас! Давайце паспрабуем пачаць кожны з сябе: зранку сказаць сваім блізкім «добрай раніцы», «калі ласка», калегам — «прывітанне», «прабачце», сябрам —  «дзякуй», «да пабачэння». Пачнём дзень з гэтых родных слоў, станем бліжэй адзін да аднаго, адчуем сябе сапраўднымі беларусамі.

Запрашаем усіх мазыран прыняць удзел у акцыі «Беларуская —  мая мова!» 24 лютага з 10.00 да 18.00  у ЦБ імя А.С.Пушкіна (вул. Пралетарская, 82).

Таццяна СУДАС,
бібліёграф  ЦБ імя А.С.Пушкіна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *