Паказчык інтэлігентнасці

ramzaЧаму я мову гэтую абрала?
На ёй мне шэпча казкі вецярок.
На ёй салоўку ўлетку падпявала
Пра «аксамітны зорны вечарок».
Чаму я мову гэтую абрала?
У творчы свет з яе пляту вянок.
Яе ўслаўлялі Колас і Купала,
На ёй гаворыць чыста мой сынок!

Таццяна ЦВІРКА.

Ах, якая ж цудоўная наша родная беларуская мова! Як жа гучыць яна мілагучна, як чаруе і прываблівае сваёй шчырасцю і цеплынёй. Мы, беларусы, павінны разам з сапраўднымі патрыётамі — нашымі паэтамі i пiсьменнiкамі —  зберагчы родную мову дзеля нашчадкаў.
Станаўленне беларусаў праходзiла вельмi складана. Нашу мову многiя лiчылi дыялектам рускай. У мінулым Беларусь уваходзiла ў склад Вялiкага Княства Лiтоўскага, Рэчы Паспалiтай, дзе галоўнай мовай лiчылася польская. Але ж народ верыў у будучыню. Менавіта гэтую ідэю падкрэсліваў у сваім вершы Максім Танк: «Народ пранясе цябе, родная мова, святлом незгасальным у сэрцы сваiм…» I сапраўды, мы змаглi зберагчы беларускую мову ў цяжкі час, а таму і сёння не трэба аднеквацца ад яе. Мaбыць, тыя, хто не хоча ведаць яе дасканала, не імкнуцца быць больш адукаванымі. Я лічу, што веданне беларускай мовы — гэта паказчык інтэлігентнасці.

x_554a59ce230292

У нашым свеце ёсць каля шасці тысяч розных моў, i кожная з iх адлюстроўвае традыцыi, культуру і самабытнасць народа. Але палова з гэтыx моў знаходзіцца на мяжы знікнення. Калі мова  —  душа народа — знікне, то знікне і культура, а з ёй і духоўнасць.
«Песню сваю, мову сваю я да грудзей прытульваю» — вось як узносіць родную мову Пімен Панчанка. Давайце ж берагчы мову і шанаваць яе. Гэта можна пачаць з сённяшняга дня, проста будзем размаўляць па-беларуску!

Селiна ЧАРНОВА,
член клуба «Юны журналiст» МЦТДіМ.

http://www.buk.by/libbuk/wp-content/uploads/2013/02/%D0%A1%D0%BB%D0%B0%D0%B9%D0%B421.jpg

Паказчык інтэлігентнасці: 1 комментарий

  • 23.02.2015 в 00:54
    Permalink

    Шаноўныя жырналісты і рэдактары газеты «Жыццё Палесся»! Вельмі прыемна, што на вашым сайце можна знайсці некалькі артыкулаў да міжнароднага свята роднай мовы. Дзякуй за гэта!
    Толькі хацелася б як мага часцей бачыць беларускую мову на старонках газеты (чытаю і папяровы варыянт). Калі ласка, паспрабуйце рабіць хаця б адзін паўнавартасны матэрыял на беларускай мове ў кожным нумары газеты! Няхай на беларускаю выходзяць не толькі артыкулы пра культуру і дзень мовы, а таксама і агляды надзвычайных здарэнняў, паведамленні пра работу прамысловых прадпрыемстваў і жыццё сялян. Было б цікава і карысна, калі б па-беларуску хаця б час ад часу выходзілі самыя папулярныя рубрыкі.
    Спадзяюся, што вы пачуеце мой заклік і актыўна падтрымаеце беларускую мову на сваіх старонках. Яшчэ раз дзякуй за вашую працу!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *