В Выстовочном зале Мозырского краеведческого музея 30 октября откроется выставка «Над Мазырскім узвышшам»

30 кастрычніка у Выставачнай зале Мазырскага аб’яднанага краязнаўчага музея адкрыецца выстава «Над Мазырскім узвышшам».

выставка

«У кожнага сапраўднага беларускага творца ёсць мара паехаць ў Мазыр, пастаяць на яго высокіх пагорках, убачыць шырокую плынь Прыпяці і неабмежаваныя навакольныя далягляды. Пасля такога падарожжа і моцных эстэтычных уражанняў ніколі не будзе творчага застою і антыкрэатыўнай млявасці», — піша каардынатар выставы, малодшы навуковы супрацоўнік музея Алена Юр’еўна Занкевіч.

Выставу здзяйсняе суполка мастакоў з Мінска і Узды: Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка. Разам са сталымі майстрамі ў ёй возьмуць удзел прадстаўнікі маладога пакалення мастакоў — Анастасія Кунец, Анастасія Чмялёва, Уладзіслаў Шуцько, Вольга Гацко, Лізавета Прышчэпа. Мэта выставы — адкрыть Беларусь для аматараў мастацтва, суайчыннікаў і жыхароў іншых краін.

«Над Мазырскім узвышшам» мае шырокі тэматычны творчы дыяпазон. Па словах супрацоўнікаў музея, мастакі жадаюць пазнаёміць мазыран з каларыстычным багаццем і лірычным настроем розных пейзажных матываў нашай краіны, закранаюць тэму чарнобыльскай адчужанасці на пакінутай зямлі, звяртаюцца да шматзначных сімвалічных асацыяцый, якія нараджаюцца пры паглыбленым сузіранні стану прыроды. Падчас адкрыцця выставы адбудзецца майстар-клас малявання з натуры, таксама пройдуць дыскусіі пра сучасны стан беларускага мастацтва і яго актуальныя творчыя задачы.

Елена  МЕЛЬЧЕНКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *