Славянскія літаратурныя дажынкі-2015

Шчодры «намалот»

Пісьменнікі Гомельшчыны разам са славянскімі калегамі з краін-суседак падсумавалі дасягнутае на літаратурнай ніве на «Славянскіх літаратурных дажынках» – міжнародным фестывалі-свяце, які стартаваў у Гомелі, а завяршыўся ў Ельску.

Славянскія літаратурныя дажынкі-2015

ДЗЯКУЮЧЫ клопату і намаганням абласной пісьменніцкай арганізацыі творчы форум у 9-ы раз прыйшоў традыцыйна на гомельскую зямлю залатой восеньскай парой. У ім прынялі ўдзел звыш 70 як ужо вядомых, так і маладых літаратараў Гомельшчыны, Расіі і Украіны. Прымеркаванае да 10-годдзя Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», міжнароднае свята стартавала творчай акцыяй аддзялення СПБ «Тыдзень з добрай кнігай», карыснай сустрэчай пісьменнікаў вобласці з вучнямі – удзельнікамі алімпіяды Саюзнай дзяржавы. Сустрэчы наладжваліся ва ўсіх раёнах г. Гомеля ў агульна-адукацыйных школах, дзіцячых дашкольных установах, а таксама ў рэгіёнах па месцы жыхарства членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзе праводзіліся выставы, творчыя сустрэчы, прэзентацыі і майстар-класы. Дарэчы, бралі ў акцыі ўдзел не толькі беларускія літаратары, але і госці. Так, 40 гадоў таму закончыў сярэднюю школу №33 г. Гомеля Леанід Север, які апынуўся тут разам з бацькамі як кваліфікаванымі спецыялістамі, на некаторы час пераведзенымі сюды на працу з Таганрога. Вярнуўшыся праз гады на Растоўшчыну, Леанід так і не змог вырваць з сэрца любоў да беларускай зямлі, да горада над Сожам, да людзей, якія прымалі яго некалі, як родзіча. І вось пасля чатырох дзясяткаў год паэт, грамадскі дзеяч, член Саюза пісьменнікаў Расіі Леанід Север зноў пераступіў парог роднай школы, якая дала яму пуцёўку ў дарослае жыццё, каб сустрэцца з настаўнікамі, сённяшнімі вучнямі, а потым напісаць пра гэта шчырыя паэтычныя радкі.

Урачыстае ж адкрыццё самога свята-фестывалю адбылося ў абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна. Дзея, як заўсёды, пачалася з традыцыйнага запальвання трох свечак, сімвалізуючых еднасць трох славянскіх народаў-братоў. Гэтую ганаровую місію выканалі старшыня аддзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч, украінскі літаратар, старшыня Міжнароднага саюза пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва Анатоль Міроненка і рускі паэт, прадстаўнік Краснадарскай краявой пісьменніцкай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі Леанід Север.

Славянскія літаратурныя дажынкі-2015

Запальваецца сімвалічны агонь дружбы славянскіх літаратараў.

Запальваецца сімвалічны агонь дружбы славянскіх літаратараў.

Калі гаварыць пра творчы «намалот», то ён дастаткова вясомы: звыш 250 кніг выдалі літаратары-гамяльчане за 10 гадоў, а 22 з гэтага ліку – у 2015 годзе. Многія з літаратараў, а таксама самадзейныя аўтары, творчая моладзь прымалі актыўны ўдзел у шматлікіх конкурсах, ініцыянаваных абласным аддзяленнем. Дарэчы, маладыя парасткі мелі магчымасць заявіць аб сабе ў конкурсе, прысвечаным 70-годдзю Перамогі. Усе жадаючыя аўтары накіроўвалі свае паэтычныя, празаічныя спробы, а таксама песенныя кампазіцыі на трэці абласны конкурс «Праваслаўе – мая надзея!», арганізаваны сумесна пісьменніцкай арганізацыяй і Гомельскай і Жлобінскай епархіяй Беларускай права-слаўнай царквы (прысвечаны 1000-годдзю са дня смерці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра). На міжнародным свяце пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Так, епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, вітаючы ўдзельнікаў і гасцей фэсту, адзначыў, што друкаваная кніга будзе жыць вечна, яна не знікне ў стагоддзях. Разам са старшынёй аддзялення СПБ празаікам Ул.Гаўрыловічам яны ўручылі ўдзельнікам дыпломы лаўрэатаў і падарункі. Неспадзявана пры падтрымцы народнага галасавання, праведзенага ў цэрквах і ўстановах культуры рэгіёна, пераможцам стаў аўтар-аматар Яўген Грыгарэнка. У намінацыі «Проза» першае месца сярод прафесіяналаў падзялілі члены аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Юрый Максіменка і Алег Ананьеў, сярод непрафесіяналаў вылучылася таксама два пераможцы – Ганна Шастакова і Ганна Пратапопава. У намінацыі «Паэзія» першае месца падзялілі самадзейныя аўтары Тамара Курленка і Мікалай Арбузаў. Дыплом за цыкл вершаў на праваслаўную тэматыку атрымаў паэт Уладзі-слаў Шышыгін, а ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» журы аддало першае месца Яўгену Калашнікаву. Упершыню ў рамках конкурсу сёлета была ўведзена намінацыя «Аўтарская песня». У выніку гарачых спрэчак журы вызначыла двух пераможцаў – члена СПБ Зою Гарыну (Зоя Пархамчук) і аўтара-выканаўцу Ірыну Марчанка. Дарэчы, на фестывалі гучалі музычныя творы як лаўрэатаў, так і ўдзельнікаў конкурсу, што надавала мерапрыемству асаблівую духоўную значнасць.

Славянскія літаратурныя дажынкі-2015

На міжнародным форуме была магчымасць выступіць прадстаўнікам як творчых аб’яднанняў Украіны і Расіі, так і больш 30 гомельскім аўтарам. Паказаць сябе слухачам змаглі ўдзельнікі аматарскіх літаб’яднанняў «Пралеска» Гомельскай ЦРБ і выхаванцы літаратурнай школы «Малады літаратар». Разам з прэзентацыямі новых кніг тут былі агучаны пераможцы іншых творчых конкурсаў. Так, лаўрэатамі другога абласнога конкурсу імя І.Мележа «Сучасны настаўнік. Які ён?» сталі паэты Аляксандр Белік і Ганна Атрошчанка, празаікі Аляксандр Джад і Іван Лосікаў.

Анатоль Міроненка ўручае міжнародную прэмію імя Г.І.Нарбута мазырскаму мастаку Мікалаю Дуброве.

Анатоль Міроненка ўручае міжнародную прэмію імя Г.І.Нарбута мазырскаму мастаку Мікалаю Дуброве.

Напрыканцы першай урачыстай часткі свята былі агучаны імёны лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага 2015 года. Імі сталі празаік Міхась Сліва і паэтэса Ніна Нікіціна, драматург Аляксей Бычкоў і дзіцячая паэтка Вера Квяткоўская, таленавітая сям’я празаікаў Наталля, Яўген і Максім Шастаковы. Юбілейнымі знакамі «10 гадоў Гомельскага  аддзялення СПБ» і іншымі ўзнагародамі адзначаны работнікі бібліятэк і грамадскіх структур, якія дапамагаюць пісьменніцкай арганізацыі выконваць статутныя задачы – прапагандаваць мастацкае слова. Дарэчы, памятным юбілейным знакам адзначана сумесная праца на карысць творцаў епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана.

Сустрэча на мяжы Ельскага і Мазырскага раёнаў.

Сустрэча на мяжы Ельскага і Мазырскага раёнаў.

Па ўсталяванай традыцыі міжнародны літаратурны фестываль прадоўжыўся на Палессі. Пісьменнікі наведалі горад Ельск і зрабілі цікавую вандроўку па раёну, пазнаёміліся з яго гісторыяй і спадчынай, культурнымі традыцыямі, наведалі цэнтральную бібліятэку, выступілі перад чытачамі, падаравалі свае кнігі. Вельмі цёплай аказалася сустрэча з калектывам і навучэнцамі ў дапаможнай школе-інтэрнаце, дзе творча працуюць дзеля дзяцей, трапіўшых ў складаныя жыццёвыя сітуацыі, педагогі і выхавальнікі на чале з вельмі таленавітым дырэктарам і педагогам Якавам Ліпскім.

Такім караваем сустракаюць літаратараў у Ельскай школе-інтэрнаце.

Такім караваем сустракаюць літаратараў у Ельскай школе-інтэрнаце.

Адметна тое, што ўсе прадметы ў гэтай школе выкладаюцца на беларускай мове, выхаванцы жывуць у цудоўных умовах, займаюцца ў гуртках рознай накіраванасці, спяваюць і танчаць, развіваюць таленты, адкрываюць у сабе прыродныя задаткі. Акрамя гэтага, дзеці вучацца працаваць на зямлі не столькі дзеля забеспячэння сваіх па-трэб, колькі дзеля пазнання цаны працы і хлебу. Дарэчы, моцную падтрымку аказвае школе-інтэрнату і яе выхаванцам КСУП «Саўгас «Камуніст», якое бясплатна забяспечвае ўстанову агароднінай, садавінай, аказвае матэрыяльную падтрымку на развіццё тэхнічнай базы. Кіраўніка гаспадаркі Рыгора Бабчанка тут з лю-боўю называюць другім дырэктарам школы і прымаюць, як лепшага сябра. Яго паважаюць за руплівую гаспадарлівасць і адначасова любяць за творчасць – вобразную, самабытную, простую, кранаючую і хвалюючую сэрцы. Ён піша вершы, добра спявае, паказвае прыклад у любой справе. Ды ці ж толькі тут! Любяць Рыгора Бабчанка і ў аграгарадку Зашыр’е, шануе яго і кіраўніцтва райвыканкама. Чаму? Таму што саўгас «Камуніст» – эканамічна моцная гаспадарка. Тут развіваецца і культура, надаецца вялікая ўвага адукацыі, захаванню і развіццю народных традыцый. Так, не інакш як вялікім цудам, створаным рукамі дырэктара цэнтра рамёстваў Яўгеніі Шчадрынай, пры фінансавай падтрымцы вядомага ў рэгіёне кіраўніка сельгасгаспадаркі на тэрыторыі ўстановы амаль што ажываюць музейныя кампазіцыі, казачныя персанажы, статуі, адбудоўваецца сядзіба Бабы Ягі, даводзяцца да ладу стылізаваныя дамкі вяскоўцаў, якія зніклі з карты Ельшчыны з-за чарнобыльскай бяды. Шмат для роднай старонкі робіць гэты шчыры і клапатлівы чалавек, таму не выпадкова добрасумленнаму кіраўніку, грамадзяніну і паэту Рыгору Бабчанку быў ўручаны білет члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. А потым больш двух гадзін доўжылася культурная праграма. Упершыню за апошнія 20 гадоў вучні і педагогі мясцовай школы, а таксама жыхары аграгарадка з задавальненнем змаглі па-слухаць вершы, аўтарскія песні, расповеды пра творчасць і творцаў, а таксама пазнаёміцца з літаратарамі. Адчувалася па апладысментах, наколькі яны былі ўдзячны творцам за такую цёплую сустрэчу. Завяршыўся ж міжнародны фестываль канцэртам, які падрыхтавалі для гасцей самадзейныя артысты Зашырскага цэнтра культуры і спорту.

На сцэне Зашырскага цэнтра культуры і спорту спяваюць песні на словы Рыгора Бабчанка і музыку Якава Ліпскага.

На сцэне Зашырскага цэнтра культуры і спорту спяваюць песні на словы Рыгора Бабчанка і музыку Якава Ліпскага.

Славянскія літаратурныя дажынкі-2015

Славянскія літаратурныя дажынкі-2015

Славянскія літаратурныя дажынкі-2015Славянскія літаратурныя дажынкі-2015Славянскія літаратурныя дажынкі-2015Славянскія літаратурныя дажынкі-2015Славянскія літаратурныя дажынкі-2015Славянскія літаратурныя дажынкі-2015

Наталля КАНОПЛІЧ, фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *