Літаратурна-краязнаўчая гасцёўня «Іван Мележ – абраннік Палесся»

У гарадской бібліятэцы-філіяле №1 адбылася літаратурна-краязнаўчая гасцёўня «Іван Мележ – абраннік Палесся».

Беларуская зямля нара-дзіла шмат вядомых культурных дзеячаў, сярод якіх – паэты і празаікі. Для шматлікіх з іх гэты год стаў юбілейным. А наша Гомельшчына ў гэтым годзе святкуе два юбілеі двух таленавітых Іванаў, двух народных пісьменнікаў Беларусі – Івана Шамякіна і Івана Мележа. Гасціная будзе прысвечана менавіта аднаму з іх – Івану Паўлавічу Мележу.

На гэты раз гасцямі бібліятэкі сталі паэтэса Галіна Мікалаеўна Дашкевіч і артыстка тэатра Зінаіда Віктараўна Нагорная. Што іх аб’ядноўвае? Ды тое, што ім давялося разам іграць у спектаклі «Людзі на балоце», які быў пастаўлены ў Мазыры 22 красавіка 1970 года рэжысёрам Міхаілам Коласам. Зінаіда Віктараўна іграла маці Васіля, а Галіна Мікалаеўна – Хадоську. На прэм’еры прысутнічаў і сам Іван Мележ. «Вы не іграеце, вы жывяце», – так сказаў пісьменнік пасля прагляду, а гэта вышэйшая адзнака для артыстаў. Галіна Мікалаеўна паказала гімназістам рэдкія фотаздымкі, дзе адлюстраваны сцэны са спектакля і дзе акцёры  сфатаграфаваны разам з Іванам Паўлавічам, а таксама расказала аб тым, як адзначалася сёлета яго 95-годдзе ў Глінішчах – на радзіме пісьменніка. Зінаіда Віктараўна падзялілася сваімі ўспамінамі (у гэтым спектаклі ўдзельнічалі і яе дзеці) і прынесла на сустрэчу кніжку «Людзі на балоце» з аўтографам народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.

DSC06030 DSC06113 DSC06117

Таццяна БЕРДНІК,

бібліятэкар І катэгорыі бібліятэкі-філіяла №1.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *