21 ліпеня хлебаробы Беларусі адзначаюць свята «Зажынкі»

«Стань, мой сноп, на тысячу коп!»

21 ліпеня, у дзень Пракопа Жняца, хлебаробы ўсёй Беларусі традыцыйна адзначаюць свята «Зажынкі».

image (13)

На Мазыршчыне  амаль ва ўсіх гаспадарках раёна таксама прытрымліваюцца старадаўняга зажынкавага абраду, які карануе самую гарачую пару для хлебаробаў – жніво. Лічыцца, што гэта самы адказны перыяд гадавога цыклу земляробчых спраў, які падводзіць вынік шматдзённай працы хлебаробаў па забяспечванню хлебам на цэлы год. Распачалася жніўная пара на мазырскай зямлі, згодна абрадаваму каляндару пасля Пятра (12 ліпеня). Наш карэспандэнт назіраў, як адзначалі «Зажынкі» ў вёсцы Слабада Мазырскага раёна ўдзельнікі фальклорнага калектыву мясцовага цэнтра культуры і вольнага часу разам з кіраўніцтвам і механізатарамі дзяржаўнага прадпрыемства»Слабадское імя Леніна».

Першы зажыначны сноп-імяніннік ва ўрачыстых абставінах жнеі ўручылі кіраўніцву гаспадаркі, а вянок з каласоў новага ўраджаю – аднаму з пераможцаў на жніве мінулага года.

image (4)image (8) (1)image (10)image (11)image (14)image (15)image (16)image (21)image (22)

(Падрабязнасці пра свята «Зажынкі» на Мазыршчыне можна будзе прачытаць ў новым праекце «Лепшы рай – мой край!» у адным з ліпеньскіх нумароў газеты).

Наталля КАНОПЛІЧ