Гiмназiя iмя Янкi Купалы адзначыла 25-годдзе з дня свайго заснавання

Чвэрць веку прайшло з таго часу, калі дзякуючы намаганням дырэктара былой сярэдняй школы №3 Ядвігі Безкаравайнай пры падтрымцы загадчыка аддзела адукацыі раёна Мікалая Талецкага  ўстанова атрымала новы статус. Гэты новы статус ад кіраўніцтва і калектыву запатрабаваў новых прыёмаў, метадаў і падыходаў да адукацыйнага працэсу. Цяжэй за ўсіх прыйшлося перша-праходцам, якія адпраўлялі гэты вялізны карабель пад назвай «Гімназія» ў падарожжа па бязмежнай прасторы ведаў і навукі. Дзякуючы жаданню пасцігаць навізну, адкрываць нязведаныя астравы  і прафесіяналізму  выдатных педагогаў у тандэме з вучнямі ўсё атрымалася. Дарэчы, на 1 верасня 1991 года ў гімназіі было 37 камплектаў — 1043 вучні з мак-сімальнай колькасцю 35 чалавек у класе. І ў хуткім часе гімназія зарэкамендавала сябе як адна з лепшых устаноў горада, у якой хацелася працаваць педагогам і вучыцца дзецям.

гимназия2

Як ні круці, але ж гісторыю пішуць людзі. І сёння, азіраючыся назад, нельга не сказаць, што менавіта сваёй руплівай штодзённай працай мацавалі статус і далейшы імідж гімназіі на працягу свайго вызначанага перыяду яе кіраўнікі —  Я.С.Безкаравайная, С.Ул.Несцерава і М.М.Ранчынскі. Шмат гадоў педагагічнай дзейнасці ў яе сценах пры-свяцілі таленавітыя педагогі Н.М.Браднёва, С.В.Траян, Л.А.Цалуйка, Л.В.Рудзінская, З.Д.Сіневіч, М.С.Грышына, Г.Р.Караленка, Н.Ул.Смалян, Т.С.Шумак, І.Я.Шэўка, Л.М.Шчур, Н.Г.Юніцкая, Е.Г. Пракопчык, Н.П.Протас і інш.

За 25 гадоў дынамічнай работы гімназіі ўстанова дала пуцёўку ў жыццё 1392 выпускнікам, у ліку якіх 138 вучняў — з залатымi і сярэбранымі медалямі. Выпускнікі ўстановы працягваюць навучанне, працуюць і жывуць у розных кутках зямнога шара, і калі здараецца нагода, то абавязкова наведваюць сваю альма-матэр і дасылаюць свае віншаванні са святамі. Сярод выпускнікоў нямала тых, хто не парывае моцную сувязь з гімназіяй у ролі педагога. Сярод тых, хто звязаў свой лёс з педагагічнай дзейнасцю, Таццяна Хілько, Віталь Зелянко, Алена Янушка, Анастасія Рымша, Вольга Толкач, Наталля Хаменка, Ірына Сапоненка,  Алена Курбан, Вера Траян, Алена Жмур, Кацярына Шыврына,  Аляксей Лаеўскі, Павел Маркелаў, Вольга Шэлестун, Настасся Шаўчэнка і многія іншыя.

У гімназіі шануюць і працягваюць лепшыя традыцыі, закладзеныя пры яе стварэнні. Так, у спісе адметных мерапрыемстваў — «Міс гімназія», прыём пяцікласнікаў у гімназісты, клуб «Купалінка», музей Янкі Купалы, свята-конкурс «Купалаўскія чытанні», інтэлектуальны клуб «МІГ» і інш. Пачэсна, што гімназія мае сваю эмблему, а гімназістаў ад вучняў іншых школ горада  і раёна адрознівае сучасная класічная форма.

Мусіць, гімназія сёння ні была б адной з першых, калі б тут не было выдатных педагогаў, якія працуюць ва ўстанове з моманту яе заснавання, якія маюць поўнае  права сказаць: «Гімназія — гэта мы!» У гэтым ліку настаўнікі Дз.М.Бічан, А.А. Янушка, А.А.Дубіна, А.М. Чак, І.А.Лосік, І.М.Янкоўская. Тут  працягваюць сваю прафесійную дзейнасць шмат педагогаў, прысвяціўшых педагагічнай справе больш за 20 гадоў. У гэтым ліку — Т.М.Гардзіенка, М.М. Джамгарава, А.Ул.Дамасевіч, Ж.В.Дамасевіч, Т.А.Збароўская, Г.Г. Кліменка, А.А.Мазуркевіч, Р.М.Міневіч, А.М. Арлова, А.В.Толкач, Ж.В.Хадасок і іншыя.

Са святам гімназію павіншавалі былыя і цяперашнія кіраўнікі, загадчыкі аддзелаў адукацыі, старшыні прафсаюзных і ветэранскіх арганізацый, былыя і цяперашнія спонсары, дэпутаты, прадстаўнікі бацькоўскага камітэту, а таксама вядомыя ўчарашнія выпускнікі. Так, гімназія прымала асабістыя шчырыя віншаванні з нагоды 25-годдзя ад Я.С.Безкаравайнай, С.Ул.Несцеравай, М.П.Талецкага, Н.І.Варановіча,  Л.С.Клепчуковай, Н.В.Швец, Т.Т.Мілаванавай, Л.А.Папковай, М.Р.Старыкавай, Н.Г.Гардынскай і Дз.М.Бондарава, Г.Ю.Зямко, Е.С. Касцюк, В.В.Жукавай, І.А.Лагун, В.А.Чабаняна, А.І.Крукоўскага, С.А.Савіцкага, А.Р.Каржэўскага, Л.Б.Сачук, Е.М.Дзядковай і шматлікіх іншых шаноўных гасцей.

Як і падабае ў такіх выпадках, на працягу ўсяго свята ва ўстанове  панавала атмасфера пазітыву, музыкі, любові і дабрыні. Не абыйшлося тут  і без сімвалічных падарункаў, якія будуць нагадваць усім  удзельнікам свята аб гэтым незвычайным дні.

Са святам, гімназія!

Наталля КАНОПЛІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *