Навагоднiя падарункi таленавiтых

На факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна вучыцца шмат таленавітых студэнтаў, якія прыехалі сюды з розных куткоў Беларусі. Гэта пацвярджаюць розныя конкурсы і турніры. Яшчэ раз пацвер-дзіла гэта і праведзенае на факультэце навагодняе свята, у час якога гучала прыгожая музыка, звінелі вясёлыя песні, разыгрываліся жартоўныя сцэнкі, праводзіліся цікавыя гульні.

Пераўвасабленне ў Дзеда Мароза зрабіў пяцікурснік Андрэй Жураўскі, Снягурачкі – пяцікурсніца Марыя Кліменка. Яна ж разам з аднагрупніцай Вольгай Курыла адкрыла свята ігрой на фартэпіяна, а першакурсніца Наталля Аднаколава парадавала ігрой на флейце.

_MG_0507

Шмат вясёлых, радасных і незабыўных хвілін у час свята падарылі Баба Яга і Кікімара (студэнткі 2-га курса Дзіяна Мішура і Вікторыя Навіцкая), Цыганка, Мяцеліца і мядсёстры (студэнткі 1-га курса Анастасія Акінша, Іна Шчур, Марыя Анціпенка і Юлiя Кузняцова).

Песенныя навагоднія падарункі паднеслі першакурсніцы Дар’я Еўжык, Яна Ільюшчанка, Ангеліна Шалыпа, Таццяна Кісялевіч. Не засталіся ў баку і выкладчыкі. Любімую ў народзе песню «Потолок ледяной» выканала Наталля Анатольеўна Герасімава, а Алена Рыгораўна Дзядкоўская – аўтарскую.

Удала імправізавалі і вызначаліся непасрэднасцю вядучыя Таццяна Шчэрба і Андрэй Матросаў. Музычнае і мастацкае афармленне свята зрабілі Любоў Суворава, Наталля Пявец і Вікторыя Халадок.

З новым 2017 годам студэнтаў і выкладчыкаў павін-шаваў дэкан факультэта Барыс Аляксеевіч Крук. А Дзед Мароз раздаў падарункі.

Аляксей СОЛАХАЎ,
дацэнт кафедры педагогікі і методыкі дашкольнай  і пачатковай адукацыі, кандыдат філалагічных навук МДПУ імя І.П.Шамякіна.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *