Велiкоднае вiншаванне Яго Эксцэленцыi Бicкупа Антонiя Дзям’янка

«Благаслаўлёны Бог i Айцец Пана нашага Езуса Хрыста. Ён у вялiкай Сваёй мiласэрнасцi адрадзiў нас праз Уваскрасенне Езуса Хрыста з памерлых да жывой надзеi» (1 П 1, 3).

Дарагiя дыяцэзiяне!

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!

Дзеля нашага збаўлення Бог правёў Езуса праз цярпеннi i смерць да радасцi новага жыцця ў паўстаннi з мёртвых. Сваёй любоўю Ён ачысцiў нас ад грахоў, пpaлiў найкаштоўнейшую Кроў Адзiнароднага Сына, каб мы сталi перад Богам аздобленыя справядлiвасцю. Абмытыя водамi святога хросту, якi бярэ пачатак у таямнiцы Пасхi, мы iмкнемся да нашай Абяцанай Зямлi, Збаўлення, вечнага жыцця, сузiрання Бога бясконцага ў Мiласэрнасцi. Хрост — гэта пачатак, а штогадовае святкаванне Пасхальнай Таямнiцы — гэта памятка i аднаўленне ў перажываннi нашага Збаўлення.

Няхай любоў Бога, аб’яўленая ў перамозе нашага Пана над грахом, смерцю i недахопам надзеi, шчодра напоўнiць нашы сэрцы, каб мы, пакiдаючы ранейшае жыццё, станавiлiся ў сучасным свеце сведкамi Хрыста, гатовымi несцi Добрую Вестку ўciм, хто яе яшчэ не ведае. Няхай перажыванне Таямнiцы Вялiкай Ночы, а асаблiва аднаўленне хрысцiльных абяцанняў, пpыносiць у нашым жыццi новыя i радасныя плады, як знак бязмежнай любовi Пана.

Няхай ciлa i моц, зыходзячыя з неспасцiгальнага факту Уваскрасення Хрыста, стануць для нас патоляй у клопатах i болях, палёгкай у хваробах, суцяшэннем у xвiлiнах сумненняў, прытулкам у момантах пагрозы. Няхай надзея, якая прамянiцца з велiкоднай ранiцы i пустой грабнiцы нашага Пана Езуса Хрыста, напоўнiць сэрца кожнага xpысцiянiна спакоем i любоўю.

Няхай Галiлея нашага жыцця заўсёды будзе месцам сустрэчы з Уваскрослым. А паўсталы з памерлых Езус няхай загосьцiць у нашых сем’ях, месцах працы i адпачынку. Няхай Ён дапаможа нам пераадолець усе цяжкасцi i сумненнi. Няхай моц Яго Уваскрасення прывядзе нас праз штодзённасць да вечнасцi.

Езус, якi прывёў нас са смерцi да жыцця, няхай дасць нам упэўненасць, што Ён застаўся i жыве сярод нас аж да сканчэння свету. Няхай радасць i спакой, дары Змёртвыхпаўсталага, дадаюць нам ciл i становяцца крынiцай сведчання пра жыццё, поўнае веры. А Марыя, якая ядналася са Cваiм Сынам, стоячы пад Крыжам, а цяпер цешыцца прабываннем з Iм у хвале неба, няхай будзе нашай Спадарожнiцай на шляху веры i даверу да Добрага Бога. Марыя, Maцi Укрыжаванага i Уваскрослага Пана, якая вучыць нас чэрпаць мудрасць з болю i слёз, няхай дапамагае нам адкрываць перамененае Аблiчча Хрыста ва ўсiм, што знявечанае i ўкрыжаванае на шляхах служэння Богу i чалавеку ў Касцёле i свеце.

З запалам Марыi Магдалены, якая дазнала прабачэння Збавiцеля, будзем дзялiцца радасцю Уваскрасення з нашымi братамi i сёстрамi, да якiх пасылае нас Пан. Няхай наша пасхальная радасць станецца таксама ix удзелам. А Хрыстовы спакой, якi напаўняе нашы сэрцы, няхай разальецца на ўсе асяроддзi, у якiх мы жывем. А тым, хто перажывае сумненнi, няхай дадае адвагi i суцяшэння наш давер i радасць жыцця.

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!

На святкаванне Хрыстовай Пасхi з сэрца ўcix благаслаўляю.

+Антонi   Дзям’янка,

Бiскуп   Пiнскi.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *