Мацуйце крылы ў палёце!

Шаноўныя чытачы! У ліпеньскім нумары газеты, прымеркаваным  да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на літаратурнай старонцы «Плёсы Прыпяці» могуць знайсці сваё належнае месца і вашы паэтычныя радкі (абавязкова на беларускай мове!). Не так многа засталося часу да гэтага дня, таму прапануем вам дасылаць нам свае творы ў бліжэйшыя дні.

Вершы, надрукаваныя ў святочным нумары выдання, стануць выдатным вашым падарункам краіне. Пошту можна накіроўваць на адрас газеты: вул. Куйбышава, 59; электронны — palessia_Iife@tut.by.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *