У Мазыры пачынае працу «Беларускамоўны клуб»

Сёння мы вельмі рэдка чуем тую мову, на якой гаварылі нашы продкі, страчваем тое пачуццё гонару за нашу краіну, якое захапляе нас, калі мы чуем мелагучнае беларускае слова. Мы прапануем Вам узнавіць гэтае адчуванне у нашым «Беларускамоўным клубе».

Што ж будзе сабой ўяўляць наш клуб? Гэта будзе месца, дзе вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца, альбо ўзнавіць свае веды пра беларусскую гісторыю, мастацтва, літаратуру і ўвогуле мову. Мы будзем прыкладаць усе магчымыя намаганні, каб дапамагаць Вам размаўляць на сапраўднай беларускай мове. Відавочна, што с пачатку будуць розныя цяжкасці, якіх ні ў коім разе нельга сароміцца. Занятак за заняткам Вы будзеце адчуваць аблягчэнне і ўсё большае пачуццё гонару, за тое, што не страцілі сваю родную мову.

Пачынаем нашу працу ў нядзелю, 18 чэрвеня, а 16-ай гадзіне. Першы занятак будзе бясплатным. Прыходзьце, будзе вельми цикава!!! Заняткі будуць праходзіць у анцікафэ «Кватэра №15», якое знаходзіцца па адрасу Катлаўца д 37А.

Больш падрабязная інфармацыя і апошнія навіны клуба будуць размешчаны у гэтай групе «Беларускамоўны клуб»

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *