25 снежня – Нараджэнне Пана

210

Паважаныя Браты і сестры! Ужо каторы раз нашы сэрцы скіраваны да падзей Бэтлеемскай ночы, калі Божае святло прыйшло на зямлю, несучы з сабой Божую праўду і зарад духоўнага аднаўлення, каб развеяць цемру чалавечага сэрца.

Для нас і дзеля нашага збаўлення Бог прыняў людское цела, каб вызваліць нас з няволі граху, каб мы нанава **ад Бога нарадзіліся** (Ян1,13), сталіся братамі Яго Сына і Яго ўсыноўленымі дзяцьмі.

Няхай урачыстасць Божага Нараджэння ажывіць у нашых сэрцах агонь веры, каб мы маглі жыць у яго бляску і цяпле, маглі асвятляць і саграваць ім іншых.

Святочнай радасці у Пану Богу, Ягонага супакою і ласкі жадаю ўсім вам на святы Божага Нараджэння і на надыходзячы Новы 2018 год.

Радасці, шчасця, благаслаўлення Божага дзіцяці ўсім вам.

Кс. Аляксандр КАНАНОВІЧ. Пробашч Рымска-Каталіцкай Парафіі

Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. г. Мазыр.

ЗАПРАШАЕМ НА ВІГІЛІЙНУЮ НОЧ.

Святыя Мессы: 24 снежня а 22.00 гадзiне, 25 снежня а 10.30.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: