Наргіз з аншлагам выступіла ў Мазыры

Даўно не ўзгадаю, калі яшчэ такая ёмістая зала Палаца культуры ААТ «Мазырскі НПЗ» была запоўнена пад завязку. А тут экстравагантная спявачка Наргіз ўзяла і сабрала аншлаг. Прычым, усе квіткі на яе канцэрт расхапалі, нібы гарачыя піражкі, яшчэ ў першыя дні продажу. І спявачка, забягаючы наперад, скажу, не расчаравала ні аднаго гледача.

Сваё выступленне Наргіз пачала з кампазіцыі «Я іду на святло». Пасля чаго звярнулася да гледачоў: «Добры дзень, выдатны, утульны і

гасцінны Мазыр!». У які момант Наргіз сказала, што канцэрту не будзе, а будзе вечарына. І яе яна вырашыла прысвяціць ахвярам страшнай трагедыі, якая напярэдадні адбылася ў Кемерава. «Калі я даведалася аб гэтай трагедыі, я адчула найвялікшы шок і нават хацела адмяніць свой выступ у Мазыры, — сказала Наргіз. — Але ёсць адно але: жыццё працягваецца! І было б несправядліва гэта зрабіць па адносінах да вас, хто набыў квіткі і прыйшоў на сустрэчу са мной. Давайце гэты вечар прысвяцім тым, хто страціў родных і блізкіх у гэтай жудаснай трагедыі, і тым, хто цяпер знаходзіцца на нябёсах. Я думаю, яны будуць глядзець на нас і радавацца…

Пасля такога сумнага пачатку і невялікай паўзы Наргіз прапанавала кожнаму гледачу абняць і пацалаваць таго, хто побач сядзіць. Прычым, незалежна, ведаеш ты яго ці не. Атрымалася вельмі нечаканая і смешная карціна, якая дапамагла публіцы адчуць нейкае яднанне адзін з адным.

А вось яднанне з выканаўцай адбылося ўжо пасля першых песень. Моцны, магутны вакал, стопрацэнтны артыстызм пры выкананні любога твора і максімум драматызму — і гледачы незаўважна апынуліся ва ўладзе непараўнальнай Наргіз. Гэта трэба было бачыць, а дакладней, чуць!

Сергей БОРОВИК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *