5 дыпломаў з рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па інфарматыцы прывезлi школьнiкi Мазыра

У Мінску праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па інфарматыцы

Два туры заключнага этапу алімпіяды праводзіліся на базе ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У спаборніцтве прынялі ўдзел каманды з 6 абласцей Рэс-
публікі, г. Мінска, ліцэя БДУ. Агульная колькасць удзельнікаў заключнага этапу склала 124 чалавекі.

Алімпіяда праводзілася на працягу двух тураў, працягласць якіх складала 5 гадзін. Падчас кожнага тура ўдзельніку прапаноўваліся 4 задачы, рашэннем якіх былі праграмы, напісаныя на адной з дазволеных моў праграмавання. Заданні і табліца вынікаў былі агульнымі для ўсіх узростаў удзельнікаў.

На заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды разыгрываліся 11 дыпломаў I ступені, 16 дыпломаў II ступені, 28 дыпломаў III ступені.

Поспехі мазырскіх школьнікаў:

дыпломы I ступені: Дзяніс Півавараў (на фото), 11 клас (9 месца з 124),

Іван Рэўт, 11 клас (10 месца);

дыплом II ступені: Аляксандр Крывашэеў, 11 клас (14 месца);

дыпломы III ступені: Вячаслаў Акуленка, 10 клас (38 месца), Сяргей Піскун, 11 клас (40 месца).

11-класнікі, якія атрымалі дыпломы алімпіяды, маюць магчымасць паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь без уступных іспытаў на спецыяльнасці фізічнага, матэматычнага і тэхніка-тэхналагічнага профіляў.

Аляксей БАРУНОЎ,
трэнер школьнікаў Мазыра, педагог
дадатковай адукацыі ДУА «Клуб юных пажарных г. Мазыра».

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *