Дзень моладзі: наша свята!

Усіх маладых, таленавітых ініцыятыўных мазыран запрашаюць прыняць удзел у свяце, прысвечаным Дню моладзі Беларусі.

Гэты дзень штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю першага летняга месяца, у 2018 годзе – 24 чэрвеня.

Якім будзе свята – вырашаць менавіта вам! Калі вы спяваеце, танцуеце, малюеце альбо валодаеце яшчэ нейкімі талентамі і хочаце бліснуць сваім майстэрствам і крэатыўнасцю – вам у сектар па справах моладзі Мазырскага райвыканкама. Можна пісаць у паведамленні групы «Моладзь Мазыра» «ВКонтакте», а таксама напрамую загадчыцы сектарам Дар’і Грамовіч: яе вы знойдзеце ў кантактах групы.

Алена МIХАЙЛАВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *