Купальскія забавы

Сёння Купала, а заўтра Ян,
Зайграй, сонейка, зайграй нам,
Каб у ясным небе звінела,
Каб старая зямліца стагнала
 Ад дзявоцкага гуляння,
Ад жаночага спявання.

Такімі радкамі купальскай песні пачалося самае адметнае летняе свята ў аграгарадку Майсееўка. Традыцыйна адзначаць Купалу ў вёсцы заведзена даўно. Святочная пляцоўка ўпрыгожана кветкамі, вышыванымі нацыянальнымі ручнікамі, прадметамі быту і культуры.

На беразе возера, якое знаходзіцца побач са святочнай пляцоўкай – вогнішча. Дзяўчаты і хлопцы ў нацыянальным адзенні водзяць карагод.

Купалінка – Кацярына Марозава і Купала – Кірыл Свістуноў пачалі свята. Гучаць віншаванні, пажаданні, вершы, песні. Вядучыя Зінаіда Пінчук і Раіса Краўчук знаёмяць прысутных з дзівоснай скарбонкай самабытнасці  Купальскага свята.

Бабка Ганна разам з гасцямі ўспомнілі лекавыя расліны, якія ў гэты час маюць асаблівы моц і перадаюць збіральшчыкам цуда- дзейную купальскую сілу.

Вадзянік Раман Нікіценка і марская царыца Таццяна Краўчук загадваюць загадкі, праводзяць конкурсы, гульні і заклікаюць удзельнікаў і гледачоў захоўваць водныя багацці нашай Радзімы.

Былі на свяце і адмоўныя героі — ведзьма (Таццяна Пікуза) і яе прыслугі — нячысцікі (Іван, Ілья, Давід Корсакі), але не напалохалі яны гасцей і нічым не сапсавалі свята. Наадварот, з імі было весела, шумна і цікава.

Захоўваць спадчыну роднага краю, берагчы сваё адметнае, непаўторнае беларускае свята, перадаць нашчадкам сваю гісторыю ў год малой радзімы – галоўная мэта супрацоўнікаў Майсееўскага Дома культуры і бібліятэкі.

 Алена Нікіценка.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *