Назiраннi неабыякавага чалавека

851

Алена ШУЦIК: «Якi лад жыцця весцi, i цi будзе  ў iм месца шкодным звычкам, — кожны вырашае для сябе сам».

Пачатак мне і ўспомніць цяжка,
Але я, пэўна, не зманю,
Калі скажу: на вочы пляшка
Папала рана ўпершыню…
Любіў я, мушу вам прызнацца,
Закінуць так — каб аж да дна.
Дый як стрымацца-ўтрымацца,
Калі ўсюды й скрозь — яна?!.

Нiл Гiлевiч

Калi я выглядала ў вакно, часта бачыла адно i тое ж. На лаўцы каля дзiцячай пляцоўкi суседняга дому адпачывалi людзi працаздольнага ўзросту, як кажуць, у самым росквiту сiл. Насамрэч гэтая лаўка раней амаль нiколi не пуставала. Любiмы занятак мужчын быў гуляць у дамiно, карты. А часцей за ўсё, яны пiлi вiно, гарэлку. Гэта было ўранку i ўвечары, у працоўныя днi i ў святы. Менавiта ў святы i пасля iх вакол лаўкi збiралася даволi шмат аматараў зялёнага змiя. Але трэба зазначыць, што з цягам часу такую карцiну я назiраю ўсё радзей. Напэўна штось змянiлася ў жыццi гэтых людзей у лепшы бок.

Не выключэнне — i будныя днi. Праходзячы мiма, уранку не раз даводзiлася быць сведкам спяшаючыхся на працу асоб мужчынскага полу, добра апранутых, з вiду не алкаголiкаў.  Выходзячы з крамы, якая працуе з самага рання, яны сцiшалi крок, хаваючыся за вугал, каб хутчэй каٕўтануць з маленькай пляшачкi моцнага напою,  а рэшткi схаваць у кiшэнi. Далей працягвалi свой шлях як нi ў чым нi бывала… на працу. Такiм чынам яны, напэўна, падымалi сабе настрой перад цяжкiм працоўным днём.  Ну якiя з iх апасля работнiкi, зразумела.

З другога боку, хай сабе п’юць, iх выбар. Але ў мяне заўседы паўстае пытанне, адкуль яны бяруць столькi грошай. Для мяне гэта вялiкi сакрэт. Таямнiца быцця. Няўжо не шкада столькi трацiць на шкодныя звычкi. Пошук адказа на гэта не дае спакою.  «Зусім не штука — уцягнуцца. Задача — выцягнуцца як?» — зноўку ўспамiнаю я словы з верша свайго любiмага класiка беларускай паэзii i разумею, што з цягам часу праблема не страчвае сваёй актуальнасцi. Цяжка не пагадзiцца. Слабы чалавек. Ну што возьмеш з п’яніцы?  Няма ў яго анiякiх абавязкаў, праблема толькi, дзе знайсцi яшчэ выпiць.

Давялося быць сведкам яшчэ i такога здарэння. Ранiца, нядзеля. Зайшоўшы ў рэйсавы аутобус, прыйшлося пераступаць праз  маладога чалавека, якi, напэўна, упаў з сядзення. Ён размясцiўся як раз перад дзвярыма i не варушыўся, такiм чынам перешкаджаў пасажырам, якiя накiроўвалiся да выхаду. На першы погляд, быў модна апрануты, прыгожа пастрыжаны. Калi б ён не ляжаў на бруднай падлозе, можна было падумаць, ну стамiўся крышачку чалавек, прылёг трошкi адпачыць, з кiм не бывае. Побач адкацiлася бутэлька з мiнеральнаю вадою, вiдаць, зранку адолела смага, i рассыпалiся дробныя манеты. Напэўна, хлопец не разлiчыў колькасць выпiтага спiртнога напоя, i яго змарыла. Пасажыры пачалi хвалявацца, а цi дыхае хлопец, цi жывы ён. А можа дрэнна чалавеку, таму страцiў прытом-
насць. На наступным прыпынку вадзiцель спынiў рух, выйшаў з кабiны. Паштурхаў маладога чалавека за плечы, але той нiяк не адрэгаваў.  Пераканаўшыся, у першую чаргу, што ён усё ж такi дыхае, вызваў адпаведныя службы. Пасажыры вымушаны былi чакаць, губляць свой час, яны выказвалi сваё незадавальненне. Нарэшце, хлопца вывялi з аўтобуса, на свежым паветры ён хутка прыйшоу ў сябе. Па яго выгляду было вiдаць, што бедалага не разумеў, што гэта за людзi вакол, што яны ад яго хочуць, i як давялося трапiць у
гэткае непрыемнае становiшча.  Хай такое здарэнне будзе добрай навукай для маладога чалавека, усё жыццё якога наперадзе. I хай ён у будучым засцеражэцца ад празмернага ўжывання моцных напояў, бо гэта прыводзiць да такiх дрэнных наступстваў. Хочацца верыць. 

Але, на жаль, не хоча моладзь вучыцца на чужых памылках. А прыклад для пераймання падрастаючаму пакаленню дарослыя паказваюць не заўсёды правiльны. Не раз даводзiлася назiраць у прадуктовым магазiне, хто што купляе. Вынiк сумны, бо амаль кожная другая харчовая карзiна змяшчае пiва цi болей моцныя напоi. Пiць альбо не, кожны вырашае для сябе сам.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: