Зялёны астравок шчасця

569

З фотакамерай і добрым настроем зноў падарожнічаем па раёне. На гэты раз наш рэпартаж практычна з лесу…

Антонаўка – маленькая вёсачка дзесьцi ў глыбіні Каменскага сельсавета. Нават летам тут ціха і спакойна. Занадта ціха: практычна няма дзяцей, якія на канiкулах прыязджаюць пагасцяваць да бабулі, на лаўках – некалькі мясцовых жыхароў чакаюць аўтакраму. Аднак менавіта ў такіх вёсках асаблівая атмасфера самабытнасці, нейкай унутранай цішыні. Гэтая самая цішыня лечыць прыезджага чалавека, акружае яго флёрам бяспекі. Пасля мітусні шумных гарадоў лекары павінны ў рэцэпце спецыяльна загадваць паездку ў такі зялёны астравок шчасця…

Яблыкі ў Антонаўцы паўсюль. Вядома, сёлетні год багаты на іх ураджай. Але мясцовыя жыхары кажуць, што антонаўскіх яблыкаў тут заўсёды асабліва шмат. Мяркуюць, што назва вёскі пайшла менавіта ад гэтага яблыневага багацця. Іншыя ўпэўненыя ў тым, што «запраўляў» тут колісь шляхетны род Антонавых. Што ёсць праўда, а што – інтрыгі чалавечай фантазіі, сёння ўжо ніхто не скажа. Між тым, водар яблыкаў у вёсцы паўсюль. Вось у акуратным дворыку, ля самага ганка, наразае яблыкі мясцовы жыхар. Мужчына сярэдніх гадоў кажа, што кватэры ў Мазыры аддае перавагу доміку ў вёсцы. У вялікім тазе – жоўтыя долькі яблыневай шчодрасці. «На варэнне», – тлумачыць наш выпадковы суразмоўца. Варэнне, без сумнення, будзе смачным і духмяным…


Ефрасіння Дзмітрыеўна – мясцовая жыхарка. «Нарадзілася ў Антонаўцы, «тут і памру», – коратка распавядае нам сваю біяграфію бабуля. «Аб вёсцы шмат расказаць не магу. Некалі нам было цікавіцца яе гісторыяй – цэлымі днямі працавалі. Я вось даяркай усё жыццё была. Статак на адну даярку – 20 кароў.  Іх сама ўручную з дня ў дзень даіла. Таму цяпер рукі апухлі і баляць. Але на жыццё не скарджуся. Жыву сабе патрошку. Хоць шмат чаго пабачыла. Пяцёра дзяцей нарадзіла, а цяпер застаўся толькі адзін сыночак. Прыязджае да мяне, прадукты прывозіць – так што ў аўтакраме пакупкі раблю нячаста. Але, калі трэба, заўсёды выхожу да яе прыезду. Прадавец абавязкова спыніцца каля дома, яшчэ і сумку дапаможа данесці. Добрых людзей шмат!» – на твары з’яўляецца ўсмешка. Святло адлюстроўваецца ў яе вачах. І там, у самай іх глыбіні, плёскаецца-пераліваецца любоў да жыцця. У кожным жэсце жанчыны, у кожным слове, у кожнай усмешцы – вялікае жаданне жыць, атрымліваць асалоду ад свайго існавання.

У жнівеньскі поўдзень, калі ў горадзе ад спякоты плавіцца асфальт, тут, у палескай глушы, зусім не горача. Прахалодны ветрык ласкава гуляе з шматлікімі дрэвамі.

Дарэчы, іх тут вельмі шмат: дубы, грабы, рабіна, яблыні, клёны. Высокія, упэўненыя ў сваёй велічнасцi – залюбавацца! У двары Таццяны Iгнацьеўны на сонейку сушацца яблыневыя долькі. Яшчэ дзень-два і загатоўка на зіму будзе. «А вы хіба не сушыце»? – здзіўляецца бабуля. «Ды што там прыгожага?! Давайце я лепш Рабчыка нашага паклічу – вось дзе  прыгажосць!» – прапануе наша суразмоўніца. Рабчык паслухмяна выходзіць з агарода. Сапраўды, певень вельмі прыгожы – рознакаляровыя пёры пераліваюцца на сонцы. Мясцовы жыхар здзіўлена глядзіць на няпрошаных гасцей. На нейкi мiг здаецца, што ён вось-вось разбяжыцца і ўдарыць – не прывык пеўнік бачыць у двары свайго дома чужых. Але бабуля задобрывае свайго любiмца. Ласкавае слова, пагладжванне – і той супакойваецца. Разгортваецца і зноў знікае ў зеляніне дагледжанага агарода. Бабулі 91 год, але парадак у агародзе – яе рук справа. «Патрошку імкнуся нешта рабіць. А як інакш?» – здзіўляецца Таццяна Ігнацьеўна. Дарэчы, домік у вёсцы яна разам са сваёй пляменніцай выкарыстоўвае як дачу. У халодны час года з’язджае ў Козенкі. А пакуль атрымлівае задавальненне ад летніх будняў, шкадуючы аб тым, што лета вось-вось скончыцца.

Яблыкі ў Антонаўцы паўсюль. Вядома, сёлетні год багаты на іх ураджай. Але мясцовыя жыхары кажуць, што антонаўскіх яблыкаў тут заўсёды асабліва шмат. Мяркуюць, што назва вёскі пайшла менавіта ад гэтага яблыневага багацця. Іншыя ўпэўненыя ў тым, што «запраўляў» тут колісь шляхетны род Антонавых. Што ёсць праўда, а што – інтрыгі чалавечай фантазіі, сёння ўжо ніхто не скажа. Між тым, водар яблыкаў у вёсцы паўсюль.

 

 

 

Вось у акуратным дворыку, ля самага ганка, наразае яблыкі мясцовы жыхар. Мужчына сярэдніх гадоў кажа, што кватэры ў Мазыры аддае перавагу доміку ў вёсцы. У вялікім тазе – жоўтыя долькі яблыневай шчодрасці. «На варэнне», – тлумачыць наш выпадковы суразмоўца. Варэнне, без сумнення, будзе смачным і духмяным…

Прыехаўшы ў вёску, больш гадзіны шукалі свайго першага суразмоўнiка. Нячаста тут сустрэнеш выпадковага прахожага. Замест іх па вуліцах вёскі ўпэўнена ходзяць каты і сабакі.  Людзей не баяцца, з задавальненнем труцца аб ногі, просяць смачны пачастунак. Так нічога і не атрымаўшы, знікаюць таксама нечакана, як і з’яўляюцца. Бабулі кажуць, што нават сабакі тут з добрым норавам. Ад адзіноты яны зусім не здзічэлі. Наадварот, засумавалі па людзям.

Антонаўка ніколі не была вялікай вёскай. Так, напрыклад, у самы яе росквіт, у 1917 годзе тут пражывала 282 чалавекі. У 2004 годзе засталося ўсяго 20 гаспадарак. Сёння і таго менш. Па пісьмовых крыніцах гэты населены пункт вядомы яшчэ з XIX стагоддзя як сяло ў Мялешкавiцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Цікава, што паводле перапісу 1897 года тут дзейнічаў хлебазапасны магазін. Побач знаходзіліся 2 аднайменных сядзібы. У 1917 годзе працавала школа, якая размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1925 годзе побач знаходзіліся хутара, адзін з якіх застаўся і ў цяперашні час. Мясцовыя пра частку сваёй вёскі так і кажуць – Антонаўскi хутар. Да вайны быў арганізаваны калгас «Шырокая Ніва», а таксама працавала кузня. У час Вялікай Айчыннай вайны 29 жыхароў загінулі на фронце.

На прыпынку грамадскага транспарту – ні душы. Расклад падказвае, што транспартнае паведамленне з вёскай нядрэннае – да 10, а ў летні час і больш, раз у тыдзень ездзіць аўтобус. Дарэчы, цэнтральная дарога асфальтаваная, так і на суседнім участку Бярозаўка–Гостаў у цяперашні час пракладваюць новую дарогу. У гэтых вёсках усе – нечыя сваякі, таму людзі часта ездзяць у госці адзін да аднаго. Цяпер рабіць гэта будзе камфортней. І, дарэчы, тут па-ранейшаму шмат ходзяць пяшком. Проста могуць прагуляцца з адной вёскі ў іншую. Можа, менавіта фізічная актыўнасць і блізкасць да прыроды робяць гэтых людзей такімі адкрытымі і радаснымі, нягледзячы на мноства жыццёвых тяжкасцей?! У любым выпадку нам, гараджанам, варта было б павучыцца ў тых, хто не забыў яшчэ пакуль аб сонечным заходзе і ранішняй расе, якая так прыемна казыча босыя ступні…


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: