Мазыранам прапаноўваюць удзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва»

202

Мазыранам прапаноўваюць удзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва», арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі і абласныя выканаўчыя камітэты. 

Гэта спаборніцтва праводзіцца па намінацыях: «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Дызайн», «Актуальнае мастацтва» (арт-аб’ект, інсталяцыя); «Мастацкая фатаграфія», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Мастацтвазнаўства і крытыка», «Творчы дэбют» (могуць прымаць удзел аўтары, якія не дасягнулі 31 года на дзень падачы заяўкі).

Камісіяй будзе адабрана па 10 работ у кожнай намінацыі для ўдзелу ў рэспубліканскай выстаўцы сучаснага выяўленчага мастацтва.

Па выніках адкрытага прагляду і ацэнкі конкурсных матэрыялаў журы вызначыць пераможцаў. Конкурс стане значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі і важным стымулам да далейшага развіцця выяўленчага мастацтва нашай краіны, адзначаюць ў Міністэрстве культуры.

Заяўкі на ўдзел дасылаюцца ў перыяд з 1 лістапада 2019 г. па 15 студзеня 2020 г. у адрас Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
(вул. Карла Маркса, 12, тэлефануйце: 226-09-22, 226-05-32, эл.адрас: info@histmuseum.by).

Ольга АРДАШЕВА.

 


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: