Яўген Есіс — настаўнік года СШ № 16 г. Мазыра

У педагогiку па прызванню

Евгений ЕсисУ сярэдняй школе № 16 г. Мазыра днямі выбіралі настаўніка года.

Як паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Анастасія Браткоўская, такі конкурс (зараз быў І этап) ва ўстанове праводзіўся ўпершыню. Не было ніякіх абмежаванняў для ўдзельнікаў па стажу работы i наяўнасці пэўнай квaлiфiкaцыйнaй катэгорыі, ад чаго мерапрыемства атрымалася цікавым i неардынарным. На працягу амаль трох гадзін на адным узроўні змагаліся педагогі, на аса-бістым уліку якіх шмат дасягненняў і таленавітых выпускнікоў, а таксама тыя, хто толькі спрабуе свае творчыя задаткі і робіць першыя ўкосы на ніве педагогікі. Безумоўна, усе 12 канкурсантаў вельмі хваляваліся, але ж падтрымка калег, кіраўніцтва школы, вучняў і іх бацькоў прыдавала рашучасці і ўпэўненасці.

Дарэчы, праграма конкурсу ўключала ў сябе наступныя этапы: адкрыты ўрок, псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, самапрадстаўленне, абарону педагагічнага крэда, арыентацыю ў псіхолага-педагагічнай сітуацыі. І, як адзначыла дырэктар установы А.М.Кавалькова, усе ўдзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, свае прафесійныя і чалавечыя якасці, што падкрэсліла правільнаць выбару справы на ўсё жыццё. Таму журы вельмі няпроста было выставіць дастойную адзнаку таму ці іншаму канкурсанту, але ж пераможцамі сталі толькі трое: на трэцяе месца выйшаў настаўнік фізікі Павел Лобан, на другое – настаўнік фізічнай культуры Аляксандр Шкоркін, а пераможцай стаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яўген Есіс (на фота).
Віншуем!

Наталля КАНОПЛІЧ