Запрашаем мазыран да ўдзелу ў конкурсе маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю».

http://znyata.com/images/stories/star2010.jpgМiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, абласны i Мiнскi выканкамы сумесна з Мiнiстэрствам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанiяй Рэспублiкi Беларусь, ЗАТ «Другi нацыянальны тэлеканал» i «Сталiчнае тэлебачанне», ЦКГА «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi» праводзяць II Рэспублiканскi конкурс маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю».

Конкурс праводзiцца па наступных намiнацыях: «Дызайн», «Жывапiс i графiка», «Скульптура», «Фатаграфiя», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Рэжысура масавых свят, тэатралiзаваных прадстаўленняў, шоу-праграм», «Сацыяльная рэклама», «Сучасны танец», «Харэограф-пастаноўшчык па сучасных кiрунках харэаграфii», «Аўтарская песня», «Размоўны жанр», «Народныя спевы», «Эстрадныя спевы».

Узрост канкурсантаў – ад 16 да 31 года (па стану на 1 лiстапада 2013 г.).

Першы этап конкурса адбудзецца ў Мазыры 17 снежня ў палацы культуры «Будаўнiк». Пачатак – у 13.00

Заяўкi на ўдзел прымаюцца да 10 снежня ў раённым арганiзацыйна-метадычным цэнтры культуры па адрасу: вул. Iнтэрнацыянальная, 15, iнфармацыя па тэл.: 8 — 0236-32-65-23.