Чаму «язык», а не мова?

Па звестках спецыялістаў, мова лічыцца пад пагрозай знікнення тады, калі яе перастаюць вывучаць больш за 30% насельнiцтва. У нашай краіне беларускую мову вывучаюць усе, але для большасці яна з’яўляецца замежнай.

Я маладая, і мне не ўсё роўна… на становішча роднай мовы ў краіне.

Можа, гэта тэма і лічыцца заезджанай, але ў той жа час яна дагэтуль невырашаная і надзённая. У 1990 годзе ў Беларусі нацыянальнымі мовамі сталі руская і беларуская. У многіх пытаешся: «Чаму вы не размаўляеце на беларускай мове?» А ў адказ чуеш: «Грамадзянскімі мовамі з’яўляюцца і беларуская, і руская аднолькава». Дык чаму ж 90% насельніцтва выбірае менавіта рускую? Несправядлівасць нейкая выходзіць: мовы раўнапраўныя, а сярод насельніцтва пераважае руская.

мова

Колькі разоў мы, вучні, чуем дакоры ў тым, што дрэнна валодаем мовай, не карыстаемся ёй у паўсядзённым жыцці і гэтак далей. Так, згодна, магу сумленна адказаць, што амаль ніхто з вучняў не можа свабодна размаўляць на беларускай мове, хіба што ўдзельнікі алімпіяды па беларускай мове, ды і то не кожны.

На ўроках беларускай літаратуры мы, напэўна, кожны ўрок чуем узнёслыя словы пісьменнікаў пра тое, што мы павінны ахоўваць сваю мову, не забываць яе, размаўляць на ёй. Праводзяцца літаратурныя, аратарскія конкурсы па развіццю валодання мовай. Рэклама нагадвае нам назвы некаторых беларускіх слоў. А ці дастаткова гэтага?

Атрымліваецца, што не. Недастаткова, калі мы карыстаемся мовай толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, і добра, калі яшчэ з бабулямі ў вёсцы.

А хто ж вінаваты ў гэтым? Настаўнікі, якія не могуць навучыць нас? Бацькі, якія не размаўляюць з намі дома? Ці мы самі? Дзе ж знайсці адказ на гэтыя пытанні і крыніцу ўсёй праблемы?

А што могуць зрабіць настаўнікі, калі ў іх адна гадзіна мовы на тыдзень для 10 класаў? Англійскай мовы 3 гадзіны, а роднай, беларускай, – адна? Як нас могуць навучыць бацькі, якія жылі ў краіне, у якой беларускую мову па жаданню можна было не вывучаць? Пра што можа ісці гаворка, калі мы гісторыю беларускага народа, сваёй краіны вывучаем не на беларускай мове?

Таму, па-першае, я б прапанавала зрабіць абавязковую школьную адукацыю на беларускай мове. Можа, нашаму пакаленню такая змена і не вельмі дапаможа, затое наступнае пакаленне зможа ўвесь школьны курс прайсці на беларускай мове.

Каб паўплываць на старэйшае пакаленне, можна пера-класці ўсё справаводства на беларускую мову. Зразумела, што гэта не так лёгка, як здаецца, але можна скласці прыклады запаўнення папер і правесці спецыяльныя курсы па авалоданню мовай для ўсіх жадаючых.

Я шчыра спадзяюся, што адносіны да мовы ў хуткім часе зменяцца, і беларусы з гонарам змогуць сказаць: у нашага народу амаль самая прыгожая мова ў свеце, і мы ганарымся тым, што размаўляем на беларускай мове.

Вікторыя КУПРАЦЭВІЧ,

член клуба «Юны журналіст» Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

 

Источник: https://nolamers.com

Чаму «язык», а не мова?: 7 комментариев

  • 16.12.2015 в 18:58
    Permalink

    Эта статья гласит:
    Квалификационные требования, предъявляемые при поступлении на государственную службу

    1.3. владение государственными языками Республики Беларусь;

    Не указано, что владеть надо двумя языками. Так что вы очевидно передёргиваете.

    Упреждая ваш предсказуемый ответ, замечу, что в Индии гос. языки — Хинди, английский и ещё 21 язык.
    Вряд ли чиновники все их знают.

  • 16.12.2015 в 17:25
    Permalink

    1963 год.Пайшоў у першы клас.З гэтага года школа №5 была пераведзена з беларускай на рускую. Тольгі з цягам часу некаторыя сталі ўсведамляць, чаго гэта каштавала настаўнікам. А мы, дзеці, тады здіўляліся, нехта і смяяўся, калі настаўнік па звычцы пераходзіў на беларускую… Толькі з 5-га класа ўвялі ўрок беларускай літаратуры (дзьве гадзіны на тыдзень). Граматыкі беларускай мовы для нашых класаў так і не было… (Здаецца праз два гады ўвялі).
    У нас быў Настаўнік па беларускай літаратуры Барыс Арсенцьевіч («Барысік»- мы яго так называлі). Беларуская мова з яго вуснаў, гэта была чароўная мелёдыя. Мы ўсе сядзелі з раскрытымі ратамі і прасілі яшчэ расказаць нам цікавую прыпавесьць. Ён усюды карыстаўся нашай беларускай мовай. І гэта ў яго было натуральнай з’явай. І, здаецца, ніўкога нават думкі не ўзнікала пачуць з яго вуснаў размову на іншай мове.
    Зараз настаўнікі(Хутчэй «учитель», спадзяюся, ня ўсе) і на ўроках беларускай мовы тлумачаць правілы па- руску. А пасля заканчэння ўрока, ўвогуле нічым не паказваюць сваю беларускасць.
    И ЧАЭС взорвалась с инструкциями на великом и могучем…

  • 16.12.2015 в 16:52
    Permalink

    «Калі ў Беларусі дзьве роўныя мовы, то і ведаць, карыстацца ёй павінны аднолькава, асабліва чыноўнікі і дзяржаўныя службоўцы.»
    Дзе ж Вы тут пабачылі заклік да прымусу… Гэта кваліфікацыйнае патрабаванне да дзяржаўнага чыноўніка, арт.26 Закона «Аб дзяржаўнай службе РБ». Калі я звяртаюся да чыноўніка па-беларуску, а ён адказвае мне на рускай — чаму гэтага чыноўніка не турбуе, што гэтым ён зневажае маю нацыянальную годнасць? І чаму я не павінен патрабаваць ад яго выканання Літары Закона?

  • 13.12.2015 в 17:41
    Permalink

    Можа, памылкі былі, прабачце, пішу з тэлефона

  • 13.12.2015 в 17:40
    Permalink

    А я вось не згодная з вамі, спадар Уладзімір. Вы прапануеце прымусіць беларусаў прымусіць размаўляць на беларускай мове (чыноўнікі і настаўнікі таксама жыхары)? Хіба магчыма прымусіць палюбіць мову? Прымусіць думаць на мове? Наколькі я ведаю, многія вучні школ не любяць беларускую мову. Сумна… Але ці магчыма дабіцца таго, каб яны палюбілі яе, бо так трэба? Я сама ў жыцці карыстаюся рускаю моваю. Спрабавала пераходзіць на беларускую — тяжка. З беларускамоўнымі сябрамі размаўляю на рускай — ніхто не крыўдзіўся. Усе разумеюць, што мова «насильно милой не будет».

  • 09.12.2015 в 20:44
    Permalink

    Ладно, писал ребёнок, поэтому простительно.
    1.»Таму, па-першае, я б прапанавала зрабіць абавязковую школьную адукацыю на беларускай мове.»

    Дело в том, что для этого должны быть учителя-предметники, говорящие по-белорусски. Которых сегодня очевидно нет.
    Конечно, можно потребовать, чтобы нынешние учителя говорили по-белорусски — а чё, учителя народ привычный ко всяким экспериментам над собой — но мы в итоге на выходе такой белорусский получим, что трасянка литературным языком покажется.

    2. «Каб паўплываць на старэйшае пакаленне, можна пера-класці ўсё справаводства на беларускую мову.»

    Особенно, если вспомнить, что есть опасные производства. Пока специалисты продерутся через инструкции на белорусском, получим как у поэта: «Ветерок обдувает мне плечи, Что-то шепчет обугленный лес. . . Чу! Взорвалось АЭС недалече! Ничего. . .проживём без АЭС…»

  • 09.12.2015 в 15:58
    Permalink

    Нарэшце ў нашай мясцовай беларускай газеце з’явілася меркаванне па-беларуску і пра стан роднай мовы. І гэта меркаванне маладога журналіста. Значыць наша мова будзе жыць!
    Вельмі б было пажадана, каб і прафесійныя журналісты «Жыццё Палесся» больш пісалі на беларускай мове. А былі ж часы, калі газета цалкам выходзіла беларускай. І па ёй вывучалі мову грамадзяне, якіх прытуліў Мазыр, наша зямля.
    Каб і чыноўнікі больш карысталіся роднай мовай (а не «диким» акцентом — «трасянкай»).
    Калі ў Беларусі дзьве роўныя мовы, то і ведаць, карыстацца ёй павінны аднолькава, асабліва чыноўнікі і дзяржаўныя службоўцы.
    10 снежня — дзень прыняцця ААН Усеагульнай Дэкларацыі за правы чалавека. І наша права карыстацца ў Беларусі беларускай мовай і патрабаваць гэтага ад чыноўнікаў.

Обсуждение закрыто.