Прыклад для пераймання

Елена-Шутик-216x300Зараз модна мець блог (вiртуальны дзённiк), дзе ўладальнiк дзелiцца сваiмi думкамi з iншымi.

Не так даўно мяне вельмi зацiкавiў сюжэт, якi прайшоў на Першым нацыянальным канале тэлебачання. У iм распавядалася пра вясковага святара з беларускай глыбiнкi. Яму споўнiлася аж 90 гадоў. Нягледзячы на сталы ўзрост, гэты чалавек  працягвае служыць, мае вялiкi прыход. Працоўны дзень бацюшкi пачынаецца яшчэ да свiтанку. Ён сам робiць цеста i пячэ спецыяльны царкоўны хлеб. Увесь дзень насычаны рознымi справамi, няма нi хвiлiнкi для адпачынку. Ён многа сiл аддае справе адраджэння царквы, рэстаўрацыi яе будынка. З дапамогай ваенкамата знайшоў некалькi тысяч згубленых iмёнаў нашых салдат, што загiнулi ў Вялiкую Айчынную, аб iх правiць малебен. Яшчэ бацюшка вырошчвае на сваiм агародзе элiтныя сарты таматаў, а потым ураджай раздае сваiм прыхаджанам. Правесцi абрад хрышчэння дзяцей у яго лiчiцца асобай благадаццю. На пытанне, цi збiраецца той на заслужаны адпачынак, адказвае, што не, пакуль мае сiлы. Папярэднiк яго нёс службу ў славу Божыю 50 гадоў, а пайшоў з жыцця  ў храме ў час малiтвы.

Вось такi цудоўны чалавек жыве сярод нас. Яго добрае iмя i тое, што зрабiў для аднавяскоўцаў, доўга будуць жыць ў памяцi народа. Са-праўдны прыклад для пераймання. Мяне вельмi ўразiў гэты сцiплы вясковы святар. Тое, што ён думае ўвесь час не пра сябе, а клапоцiцца аб iншых. Я люблю гутарыць са сталымi людзьмi. У iх сваё, асобнае, стаўленне да таго, што адбываецца навокал, свая жыццёвая  мудрасць.

А што вас, паважаныя чытачы, у апошнi час усхвалявала, уразiла? Запрашаем да ад-крытай размовы i супрацоўнiцтва.  Пiшыце нам аб усiм, што лiчыце патрэбным: дзялiцеся набалелым, сваiмi ўражаннямi, успамiнамi, па-радамi, задавайце пытаннi, нi адно з iх не будзе без адказу.

Самыя змястоўныя вашы паведамленннi будуць на-друкаваны на старонках нашай газеты. Будзем рады атрымаць ад вас лiсты па адрасу: 247760, г. Мазыр, вул. Куйбышава, 59, рэдакцыя газеты «Жыццё Палесся», а таксама па E-mail: palessia_life@tut.by.

Мы працуем для вас!

Мiнi-блог Алены ШУЦIК

Прыклад для пераймання: 2 комментария

  • 09.12.2015 в 16:15
    Permalink

    Дзякуй за прапанову! Няўжо гэта стане магчымым — блог на беларускай, дый ў «ЖП»???
    Можа ў Мазыры хутка з’явяцца і курсы «Мова-нанова»? Хаця б для чыноўнікаў. Ніхто з іх ня здольны наўпрост весьці гутарку беларускай. І руская ў іх гучыць з выразным акцэнтам «трасянкі».
    Найлепшыя пажаданні з нагоды прыняцця ААН Усясветнай Дэкларацыі за правы чалавека! Карыстанне Нашай мовай — наша Права!

  • 08.12.2015 в 16:05
    Permalink

    Дзякуй за цікавы аповед! Гісторыі такіх людзей заўсёды ўражваюць. А гістрыя асобных маленькіх людзей — наша супольная гісторыя.

Обсуждение закрыто.