Твае людзі, Мазыршчына!

Узнагароды – лепшым

8 снежня ў Палацы Рэспублікі па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым беларусам краіны за асабісты ўклад і вялікія дасягненні ў розных галінах. У спісе ўзнагароджаных медалём «За працоўныя заслугі» – вучоныя, аграрыі, медыкі, педагогі, якіх аб’ядноўвае адно – сумленная крапатлівая праца на карысць грамадства і краіны. Прыемна адзначыць, што сярод намінантаў на высокую дзяржаўную ўзнагароду аказалася і двое нашых землякоў. Таму гэтыя шчырыя словы віншавання і ўдзячнасці няхай стануць ім добрай падтрымкай і пажаданнем новых творчых поспехаў.
А зараз – апладысменты!..

СавенкоУладзімір Сямёнавіч САВЕНКА, доктар тэхнічных навук, прафесар, загадчык кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна, прайшоў свой працоўны шлях ад студэнта да прафесара. У.С. Савенка – вядомы вучоны ў галіне фізікі кандэнсіраванага стану, радыёэкалогіі і экалагічнай адукацыі, методыкі выкладання фізікі. Ён унёс значны ўклад у беларускую і сусветную навуку, з’яўляецца аўтарам звыш 250 навуковых работ, патэнтаў, у тым ліку 3 манаграфій, падручнікаў і артыкулаў, выдадзеных у вядучых рэспубліканскіх і міжнародных выданнях. Уладзімір Сямёнавіч вядзе вялікую навукова-метадычную работу, распрацаваў і ўкараніў у вучэбны працэс інавацыйныя методыкі і тэхналогіі навучання, з’яўляецца аўтарам 7 вучэбных выданняў, рэкамендаваных навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан, тыпавой праграмы па агульнай фізіцы. Яго навуковыя работы маюць важнае значэнне для развіцця сучаснай навукі і адукацыі і выкарыстоўваюцца як у Беларусі, так і за яе межамі. У.С.Савенка –  адзін з вядучых прафесараў універсітэта. Яго арганізацыйныя здольнасці, глыбокае разуменне пастаўленых праблем дазволілі сфарміраваць творча працуючы навукова-педагагічны калектыў, які дасягае высокіх вынікаў па падрыхтоўцы настаўнікаў фізікі агульнаадукацыйных школ. Глыбокія прафесійныя веды і вялікі вопыт навукова-педагагічнай працы дазволілі яму заснаваць навуковую школу, дзе актыўна вядзецца праца па падрыхтоўцы навукова-педагагічных кадраў. Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сямёнавіча абаронены дзве кандыдацкія і шэраг магістэрскіх дысертацый. Ён вядзе актыўную працу з таленавітай моладдзю, у выніку чаго студэнты становяцца лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ, а вучні школ – прызёрамі Рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы. Прафесар Савенка прымаў актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўных і міжнародных праграм па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы, з’яўляецца аўтарам шэрагу вучэбных выданняў для ўстаноў вышэйшай адукацыі і агульнаадукацыйных школ Беларусі па праблемах радыёэкалогіі і жыццядзейнасці людзей на забруджаных тэрыторыях, садзейнічае развіццю міжнародных навуковых сувязяў нашай краіны. Яго запрашаюць для чытання лекцый, правядзення навуковых даследаванняў ва ўніверсітэты Расіі, Германіі, Галандыі. Ён неаднаразова прадстаўляў нашу краіну на міжнародных навуковых канферэнцыях у Кітаі, Германіі, Расіі.

* * *

ШурЗа шматгадовую плённую працу і поспехі ў падрыхтоўцы высокаква-ліфікаваных педагагічных кадраў, значны ўклад у развіццё навукі і кваліфікаванае вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання лінгвістычных дысцыплін, захаванне і творчае даследаванне культурна-гістарычных традыцый Палескага рэгіёна медалём «За працоўныя за-слугі» таксама ўзнагароджаны доктар філалагічных навук, прафесар Васіль Васільевіч ШУР.

Ён вядомы вучоны ў галіне беларускай анамастыкі, методыкі выкладання беларускай мовы, лексікаграфіі, валодае глыбокімі прафесійнымі ведамі і вялікім вопытам педагагічнай і навукова-метадычнай работы, аўтар больш 200 навуковых і вучэбна-метадычных работ: 6 манаграфій, 8 вучэбных дапаможнікаў для школ, педагагічных каледжаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія атрымалі высокую адзнаку спецыялістаў, 6 з іх – з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраў-ніцтвам створана навуковая лінгвістычная школа па даследаванні праблем лексікалогіі і анамастыкі ўсходнеславянскіх моў, чым забяспечваецца правядзенне вучэбна-выхаваўчага працэсу з улікам сучасных інавацыйных тэхналогій. Яго лекцыі – спалучэнне высокага тэарэтычнага ўзроўню лінгвістыкі з адметнай формай аўтарскага выкладання. У 2012 г. Гомельскім абласным інстытутам развіцця адукацыі была зацверджана і ўкараняецца ў вучэбна-выхаваўчы працэс інавацыйная праграма «Радзімазнаўства: Мазыршчына» для вучняў VІІІ класа агульнаадукацыйных устаноў Гомельшчыны, што садзейнічае свядомаму патрыятычнаму выхаванню моладзі. В.В.Шур кіруе навуковай работай магістрантаў і аспірантаў. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 3 кандыдацкія дысертацыі, вядзецца актыўная навуковая, вучэбна-метадычная работа з маладымі настаўнікамі, таленавітымі студэнтамі, вучнямі школ, што стымулюе і садзейнічае творчаму інтэлектуальнаму росту школьнікаў і студэнцкай моладзі. Ім сфарміраваны творчы навукова-педагагічны калектыў кафедры, дзе ўсе выкладчыкі маюць вучоныя ступені і званні, што дае магчымасць ажыццяўляць вучэбны працэс на высокім узроўні, быць узорам для іншых. В.В.Шур – адзін з арганізатараў міжнародных навукова-практычных канферэнцый у Рэспубліцы Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам традыцыйна праводзяцца навукова-практычныя канферэнцыі, прысвечаныя актуальным праблемам лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў, якія станоўча ўплываюць на пазітыўнае ўмацаванне міжнародных навуковых сувязяў, садзейнічаюць паглыбленаму даследаванню анамастычных праблем у славянскіх мовах, выдаюцца зборнікі навуковых работ, вядзецца падрыхтоўка і рэцэнзаванне вучэбных праграм, дапаможнікаў для ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Наталля КАНОПЛІЧ

Фотаздымкі Аляксандра САЛАДКОВА