У Майсееўскай базавай школе дзейнічае музейны пакой “Спадчына”

У Майсееўскай базавай школе дзейнічае музейны пакой “Спадчына”, які быў заснаваны 1 верасня 1997 года.

Профіль музея быў абраны як гісторыка-краязнаўчы, накіраваны на захаванне гісторыі краю, населенага пункта, землякоў. Таму кіраўнік музейнага пакоя Ларыса Андрэеўна Пінчук разам з вучнямі школы па крупіцах збіраюць інфармацыю, а потым вывучаюць гісторыю родных вёсак Майсееўка, Хамічкі, Касцюковічы. Музейны пакой складаецца з экспазіцый “Беларускі быт”, “Гісторыя вёскі”, “Рэха вайны”, “Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца…”, “Афганістан у маёй душы…”, “Летапіс школьных гадоў”, “Перадавікі сельскай гаспадаркі”.

Тут ужо сабрана шмат рэчаў хатняга ўжытку, прылад працы, армейскіх атрыбутаў, прыкладнога народнага мастацтва. Пакой стаў цудоўным месцам для правядзення экскурсій, урокаў, агульнашкольных і пазакласных мерапрыемстваў. У раённым конкурсе музейны пакой “Спадчына” заняў І месца.

IMG_1744 IMG_1903 IMG_1909

Ларыса АНДРЭЕВА, Майсееўская базавая школа.