Ва ўсiм свеце адзначаўся Мiжнародны дзень роднай мовы. Менавiта да гэтай даты была прымеркавана сустрэча з вядомым паэтам Васiлём Андрыеўскiм, якая адбылася ў СШ № 13 г. Мазыра. Арганiзаваў яе настаўнiк вышэйшай катэгорыi згаданай навучальнай установы Леанiд Сяргеевiч Валатоўскi. Слухачамi сталi вучнi адзiнаццатых класаў.
Паэт расказаў пра сябе, пра свой шлях у лiтаратуру, прачытаў вершы на самыя розныя тэмы, адказаў на шматлiкiя пытаннi.
Актуальна прагучалi яго радкi:
Народ мой славіцца гасціннасцю
(І так было ва ўсе часы),
І працавітасцю, і сціпласцю,
І мовай дзіўнае красы!
Напрыканцы сустрэчы Васiль Рыгоравiч нагадаў прысутным словы класiка беларускай лiтаратуры Якуба Коласа: «Нiякае багацце людзей не бывае даражэйшым за iх родную мову». Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы, а шчырае слова паэта Васiля Андрыеўскага нiкога не пакiнула абыякавым.
Наталля КАНОПЛІЧ.