«Перамогi пачынаюцца ў роднай школе»

203

Кожная школа мае адметны твар. I вызначаецца ён не толькi знешнiм выглядам, а, у першую чаргу, педагогамi, якiя прызваны аддаваць свае сэрцы дзецям.

Ларыса Iванаўна Краўчанка, настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры, – адметная рыса дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 14 г. Мазыра», крынiца беларускай думкi, душэўнасцi, пяшчоты i любовi да роднай зямлi i Радзiмы. У школе яна працуе з першага дня яе адкрыцця. За гэты час знайшла свой уласны почырк, якi ўжо многа гадоў дае свае станоўчыя вынiкi. Вучнi Ларысы Iванаўны штогод з’яўляюцца пераможцамі 3-га і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

«Перамогi пачынаюцца ў роднай школе. Трэба даваць дзецям не проста багаж ведаў, а ўсяляць у iх веру ў свае сiлы, здольнасцi. Школа, вобразна кажучы, павiнна даваць крылы для складанага жыццёвага палёту», — ўпэўнена педагог.

Ларыса Iванаўна Краўчанка i вучанiца 11 класа Ксенiя Лiс у час падрыхтоўкi да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды.

Фота Аляксандра САЛАДКОВА.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: