Лучажэвічы запрашаюць мазыран на Купалле – адно з найбольш загадкавых святаў у народным календары

193

Гэты дзень звязваюць з варажбой, гульнямi i абрадамi, яго таямнiчасць прыцягвае i заварожвае. 6 ліпеня ў Лучажэвічах адбудзецца тэатралізаваны паказ «Кветка шчасця». Мазырскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае мазыран прыняць удзел у святкаванні Купалля на Мазыршчыне.

Галiна Астапенка, дырэктар гэтай установы, расказвае, што ў часы нашых продкаў купальскае свята пачынала дашлюбная моладдзь. Дзяўчаты збiралiся кучкамі i iшлi да жытняга поля збiраць кветкi i завiваць вяночкi. Прычым кветкi збiралi з розных палёў, што адносiлiся да суседнiх вёсак. Па бытуючых павер’ях, такiм чынам можна было заманiць да сябе жанiхоў з гэтых вёсак.

Хлопцы рыхтавалi месца для купальскага вогнiшча, якое рабiлi звычайна на скрыжаваннi дарог, на мастах, беразе рэчкi або возера цi на пагорках. Закопвалi ў зямлю «дзябёлы» шэст або слуп, на вяршынi якога замацоўвалi ў гарызантальнай плоскасцi з’езджанае i добра прамасленае кола ад калёс. Ад кола па слупу ўнiз абмотвалi таксама прамасленую вяроўку цi скручаны з саломы або льняной кудзелi кужаль. Пад слуп зношвалi ад кожнага двара i складалi ў кучу «май» – засохлае галлё дрэў, якое вешалi ў хаце i вакол яе на Троіцу.

З надыходам вечара, калi сонейка пачынала садзiцца за гарызонт, у кожнай акрузе наваколле напаўнялася мелодыямi купальcкix песень. Гэта дзяўчаты, «убраўшы» свае галовы вяночкамi, iшлi з поля да месца купальскага агню.

«У песнi моладзь звярталася да месяца i Бога з просьбай развесцi купальскi агонь. У старажытныя часы агонь лiчыўся Божым дарам чалавеку, яго здабывалi трэннем дзвюх cyxix палак. Taкi агонь называлi свяшчэнным, а яго здабыванне суправаджалася рознымi рытуаламi, якiя праводзiў язычнiцкi святар. Падобная традыцыя здабычы агню захоўвалася ў купальскай абраднасцi аж да XIX стагоддзя», – паведамляе Галiна Iванаўна.

Як толькi сонейка поўнасцю хавалася за гарызонт, запальвалi «май». Ад cyxix галiнак агонь па кужалю або вяроўцы, намотанай на слуп, вельмi хутка перабiраўся да кола, якое i формай, i размяшчэннем у прасторы сiмвалiзавала i як бы працягвала функцыi сонца на зямлi ў гэтую ноч.

Вакол агню дзяўчаты вадзiлi карагоды, спявалi купальскiя песнi. Хлопцы абавязкова наладжвалi гульнi з пераскокваннем праз агонь. Ён павiнен быў, на думку нашых продкаў, паспрыяць ачышчэнню душы чалавека за дапушчаныя гpaxi, папярэдзiць або зняць з чалавека ўсякiя злыя чары i хваробы, а таксама дапамагчы ў здзяйсненнi задуманага. На падставе апошняга веравання, хлопец i дзяучына, якiя кахалiся, баючыся, каб ix не разлучылi, пераскоквалi праз агонь удваіх, узяўшыся за pyкi.

На заканчэнне гульняў каля агню дзяўчаты пускалі на ваду вяночкi i варажылi на будучае свайго роду i лёсу. Але ў адрозненне ад гаданняў на траечных вянках, як сведчаць песенныя крынiцы, у купальскiм вяночку ўнутры рабiлi перапляценне са сцяблiнак лёну або жыта i ставiлi туды свечачку, якую запальвалi ад купальскага вогнiшча. З нецярпеннем чакалi ў гэтую ноч раніцы, калi пачынала ўзыходзщь сонца, каб паглядзець, як яно «грае». У купальскi ранак сонца нiбыта пералiваецца рознымi колерамi, «гуляе i скача». Узыход сустракалi адпаведнымi песнямi.

З Купаллем звязвалi ўяўленнi аб характэрнай часавай мяжы. Падобна таму, як з пачаткам павелiчэння дня i змяншэння ночы пасля Каляд уяўлялася адраджэнне да жыцця Сонца i добрых духаў, так i цяпер, калi пасля летняга сонцастаяння ноч пакрыху пачынала павялiчвацца, чалавек звязваў з гэтай прыроднай з’явай пачатак вяртання да жыцця злых духаў цемры i холаду. Невыпадкова, што з купальскай ноччу на Беларусi звязаны самыя неверагодныя ўяўленнi аб актывiзацыi рознай «нечысцi».

Шматлiкiя паданнi беларускай зямлi звязаны таксама з кветкай папараць, якая нібыта зацвiтае на Купалле ў поўнач. Той, хто яе мог адшукаць i сарваць, станавiўся самым багатым чалавекам i валодаў не-
звычайнымi здольнасцямi, напрыклад, разумеў мову траў, дрэў, вады, звяроў, хатняй жывёлы. Легенда пра папарацькветку ў беларусаў паэтычна ўвасобiла мары старажытнага чалавека аб пазнаннi зямных таямнiц, жаданне стаць празорлiвым i шчаслiвым.

«Святкаванне Купалля як прыгажэйшага свята летняй пары нам трэба адрадзiць, зберагчы i, святкуючы, трымацца ўcix самабытных звычаяў, – лiчыць Галiна Астапенка. – Купалле павiнна стаць святам мастацтва, паэзii, стымуляваць музычнае развiццё дзяцей. Няхай Купалле будзе прыгожым напамiнам, што сонейка, святло заўсёды пераадольваюць цемру ночы, i ў гэтым усе будуць чэрпаць веру ў лепшую будучыню беларускага народа».

Падрыхтавала
Вольга ЛАСУТА.
Фота Юрыя ЗАРЭЦКАГА.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: