Станіслаў Ніканоравіч Малашчук нарадзіўся 24 лістапада 1958 года ў горадзе Мазыры. У 1976 годзе паступіў у Рыжскае вышэйшае ваеннае вучылішча, пасля заканчэння якога служыў у вайсковай частцы г. Мазыра. Звольнены ў запас у 1992 годзе ў званні маёра.

З 1990 года займаецца іканапісам. Першая ікона – «Георгій Пераможца» – была напісана алеем у 1991 годзе. Паступова перайшоў да традыцыйнай формы іканапісу тэмперай на дошцы.
Старажытная храмавая архітэктура – яго «слабасць». Узіраючыся ў кожны з помнікаў старажытнасцi, ён старанна ўзнаўляе цэласны вобраз мінулага.
Мастак шмат падарожнічаў: пабываў у Архангельску, Волагдзе, Уладзівастоку, на Камчатцы і Каўказе. Аб’ездзіў і родную Беларусь. З падарожжаў прывозіў новыя ўражанні, частка якіх была прадстаўлена на выставе «Вандроўкі» ў 2023 годзе.
Адлюстраваныя з любоўю куткі прыроды на палотнах мазырскага мастака яшчэ раз нагадваюць нам, што Беларусь – дзіўная па сваёй прыроднай прыгажосці краіна.
Марта МАРОЗ
Фота аўтара