С Рождеством!

Божае Нараджэнне з’яўляецца каштоўным дарам і крыніцай ласк для ўсяго чалавецтва. Езус — Божы Сын, які прыходзіць на гэты свет, кожнага прагне адарыць сваім благаслоўленнем і супакоем. Трываючы ў гэтай радасці, сардэчна віншуем Вас і Вашых блізкіх са святамі Раства! Няхай Бог адарвае Вас сваёй любоўю, міласэрнасцю, дадае надзеі і адвагі, вядзе і ўмацоўвае Вас на шляху веры да Нябеснага Валадарства.

Жадаем Божай апекі ў новым 2019 годзе Вам і Вашым сем’ям! Няхай гэты святочны час і надыходзячы 2019 год будуць напоўнены момантамі і здарэннямі, якія яшчэ больш прыблізяць нас да Бога і да нашых блізкіх!
З сэрца благаслаўляем!

Ксёндз Юрый ПРАКАПЮК.