Ідэолагі Гомельшчыны падвялі вынікі года. Журналіст газеты «Жыццё Палесся» адзначан Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

119

Да пачатку працы форуму ўдзельнікі змаглі азнаёміцца з выставай культурных дасягненняў і творчымі фотасправаздачамі пра жыццё раёнаў Гомельшчыны. У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Прывалаў, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталля Задзяркоўская, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Ліпніцкі.

 Як адзначыў у сваім выступленні начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Язерскі, мінулы год для нашай краіны быў адзначаны шэрагам знакавых падзей, у ліку якіх — 100-годдзе БССР, 25 гадоў Канстытуцыі Беларусі, 25 гадоў інстытуту прэзідэнцтва, II Еўрапейскія гульні, а таксама 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На годным узроўні адбыліся парламенцкія выбары. Была адзначана важнасць рэканструкцыі брацкага пахавання на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне. Ініцыятыву па стварэнні народнага мэмарыялу падтрымаў кіраўнік дзяржавы. Ужо праведзены абласны суботнік па зборы сродкаў і прыцягненню патэнцыйных спонсараў. Па словах намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Прывалава, СМІ Гомельшчыны ў сваім развіцці значна прасунуліся наперад. Аднак больш увагі трэба надаваць праблемам і патрэбам людзей, пісаць матэрыялы на тэмы, што хвалююць грамадскасць. На пасяджэнні таксама абмеркавалі абарону правоў і інтарэсаў працоўных, гаварылі і аб развіцці бібліятэк і іншых напрамках.

— Усе даручэнні кіраўніка дзяржавы і аблвыканкама павінны быць выкананы. Тое, што абяцана людзям, трэба абавязкова зрабіць, — рэзюмаваў у апошнім слове Уладзімір Прывалаў. Ён таксама падзякаваў галіну культуры і ідэалагічную вертыкаль за працу ў 2019 годзе, адзначыўшы, што цяперашні — будзе яшчэ больш сур’ёзным і працаёмкім. Але ж у Гомельскай вобласці, паводле яго слоў,  ёсць каманда прафесіяналаў, якая справіцца з пастаўленымі задачамі.

Яркім момантам пасяджэння калегіі стала ўзнагароджанне прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі, устаноў культуры, прадпрыемстваў і супрацоўнікаў СМІ, якія паказалі высокія вынікі ў працы. Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджана і намеснік галоўнага рэдактара «Жыццё Палесся» Наталля Канопліч. Заслужаную ўзнагароду журналісту ўручыў намеснік начальніка ўпраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Ліпніцкі.

Вольга СЯРГЕЕВА.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: