Смаката! Рэцэпт торта «Кабачок дырэктарскi»

179

Знаходжанне ля плiты жанчыне павiнна прыносiць задавальненне. У асноўным нашы сучаснiцы працуюць, вядуць актыўную грамадскую дзейнасць, але гэта не значыць, што яны не могуць быць вiртуозамi на сваёй хатняй кухне. Больш за тое – у занятых i загружаных шматлiкiмi клопатамi жанчын з,явiлiся маленькiя хiтрасцi, як хутка, нядорага i смачна накармiць сям,ю. Можна, напрыклад, прыгатаваць торт «Кабачок дырэктарскi».

Нам спатрэбiцца: кабачок, мука, 2-3 яйкi, маянэз – 250-300 г, цвёрды сыр – 50 г, 2 вялiкiя морквiны, 4 буйныя цыбулiны, зелянiна, алей.

Спачатку прыгатуем начынку. Моркву надзiраем на буйной тарцы, цыбулю наразаем паўкольцамi i абсмажваем на алее. Дадаём маянэзу, трохi часнаку ды пакiдаем астываць.
Кабачок ачысцiць ад скуркi, надраць на буйной тарцы, дадаць яйкi, перамяшаць. Усыпаем муку, каб атрымалася цеста кансiстэнцыi вельмi густой смятаны. Прыгатаваную масу солiм, перчым па смаку i выпякаем на алеi на патэльнi 3 каржы (падобныя да налiснiкаў). Выкладаем на iх начынку, складаючы адзiн на адзiн. Зверху i бакi торта змазваем маянэзам, упрыгожваем зелянiнай i нацёртым сырам. Можна выкарыстаць «iкрыму».

Смачна есцi!


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: