Мiжнародны альманах «Лiтара» выпусціў мазырскі «Калор»

238

У камунальным палiграфiчным унiтарным прадпрыемстве «Калор» Мазыра пад адной вокладкай выйшлi ў свет два чарговыя выпускi мiжнароднага альманаха «Лiтара».

Гэта кніга – працяг традыцыйнага літаратурна-мастацкага, культурна-асветніцкага праекта заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Гаўрыловіча.

На гэты раз альманах склалі творы паэтаў, празаікаў і публіцыстаў трох славянскіх краін. Асабліва шырока ў ім прадстаўлена творчасць рэгіянальных пісьменнікаў Расіі. Чытачу спадабаюцца паэтычныя і празаічныя творы пісьменнікаў Бранскай, Курскай, Растоўскай, Калужскай, Смаленскай абласцей, Масквы, Краснадарскага краю, Украіны. Годна прадставілі сваю творчасць і пісьменнікі Гомельшчыны. У зборніку змешчаны таксама творы фіналістаў Першага абласнога літаратурнага конкурсу сатырычнай і іранічнай паэзіі і прозы імя В. Ю. Ткачова. Аддадзена і даніна памяці слынным творцам, якіх не стала апошнім часам, а жыццё і дзейнасць іх былі звязаны з Гомельшчынай: у альманах увайшлі цікавыя творы Васіля Ткачова, Міколы Мятліцкага, Уладзіміра Сарочкіна, Юрыя Збітнева.

На галоўным жа месцы ў разглядаемых выпусках альманаха «Літара» – матэрыялы першай міжнароднай канферэнцыі славянскіх літаратараў «Захаванне гістарычнай памяці сродкамі літаратуры і мастацтва – наш абавязак перад тымі, хто загінуў, перад гісторыяй і наш абавязак перад сучаснымі і будучымі пакаленнямі». Мерапрыемства адбылося 8–12 верасня 2021 года ў Гомелі з удзелам пісьменнікаў трох славянскіх краін, а таксама прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, работнікаў культуры, адукацыі, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. У альманаху таксама апублікаваны даклады ганаровага старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Мікалая Чаргінца, старшыні Гомельскага абласнога аддзялення СПБ Уладзіміра Гаўрыловіча, лаўрэата Дзяржаўнай і Нацыянальнай прэмій Рэспублікі Беларусь, празаіка і публіцыста Уладзіміра Саламахі, сакратара, генеральнага дырэктара Саюза пісьменнікаў Расіі Васіля Дварцова, кіраўнікоў рэгіянальных
пісьменніцкіх арганізацый Расіі, іншых літаратараў.

Славянскія літаратары ствараюць новыя творы аб ахвярным подзвігу народа-пераможцы, уносячы свой уклад ва ўмацаванне міру, братэрства і адзінства, заклікаюць людзей добрай волі, сумлення і абавязку, асабліва падрастаючае пакаленне, праяўляць найглыбейшую павагу да нашай гістарычнай памяці.

Міхась СЛІВА.


Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: