21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі

1468

Сусветны дзень паэзіі адзначаецца з 1999 года па ініцыятыве ЮНЭСКА і ўжо паспеў стаць традыцыйным для культурнай супольнасці свету. “Паэзія, – гаварылася ў рашэнні ЮНЭСКА, – можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага шырэйшую грамадскую ўвагу”.

Кожны чалавек можа асабіста спасцігнуць таямніцы паэзіі, але для гэтага трэба быць чуйным, назіральным, адкрытым душой. Пісаць вершы дадзена не кожнаму, бо, паводле выказвання М.Багдановіча: “душа ў паэта, калі спараджае ён дзіўныя вершы, нябесным агнём абагрэта…”. Але навучыцца разумець вершы, адчуваць прыгажосць самога жыцця можна.

Дзень паэзіі закліканы дапамагчы тым, хто адчувае сваю датычнасьць да высокага мастацтва і імкнецца авалодаць ёю.

Чытанне любімых вершаў, захапляючыся літаратурнымі вобразамі і старанна аналізуючы кожную лінію, людзі паступова развіваць паэтычны густ і ўменне працаваць са словамі. У выніку, адораныя людзі набываюць здольнасць чуць тонкія гукі прыроды, заўважаць прыгажосць навакольнага свету і казаць пра свае пачуцці ў вершаваных радках.

Пазнаёміцца з вядомым таленавітым паэтам, нашым земляком Анатолем Казіміравічам Малюком, яго творчасцю вы зможаце ў заўтрашнім нумары «Жыцця Палесся».

А праверыць, як вы ведаеце вершы беларускіх паэтаў, вы можаце на сайце БЕЛТА.

Пазнайце верш па першых радках — тэст БЕЛТА да Сусветнага дня паэзіі

Таксама ў гэты дзень у 1840 годзе нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, які лічыцца адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Францішак Багушэвіч

Калыханка

 Люлі, сынок, люлі, люлі!
Усе курачкі паснулі,
Ой, паснулі і курчаткі
Пад скрыдэлкам сваей маткі;
А ты чаго ня сьпіш, сынку,
Як бы чуў ліху гадзінку?
Можа, будзеш калі панам
Ці вялікім капітанам,
А як матка прыйдзе ў госьці,
Ой, то будзе ёй радосьці…
Сядзе матка ў кут на лаве,
Сын хлеб-соль прад ёй паставе,
Ручкі, ножкі пацалуе,
Памілуе, пажалуе;
Пачастуе мядком сытным,
Блінком мякенькім падсітным,
Піражочкам і з начынкай,
Верашчачкай гарачынкай…
Люлі, сынок, люлі, люлі…
Бо ўжо курачкі паснулі.
Ой, то будзе рада матка,
Хоць і простая салдатка,
А ўсякі шапку здыме,
Як дазнаецца аб сыне.
Люлі, сынок, люлі, люлі…
Бо ўжо курачкі паснулі.
Можа, будзеш калі панам
Ці вялікім капітанам,
Людцоў Божых будзеш біці,
Цяжка будзе ў сьвеце жыці,
Будуць клясьці, як ліхога,
Прасіць сьмертанькі ад Бога.
Люлі, сынок, люлі, лголі…
Бо ўжо курачкі паснулі.
Тагды матка прыйдзе ў госьці,
Сын выкіне стары косьці,
Жабруючы, пойдзе ў вёску,
Будзе прасіць Матку Боску,
Каб забыцца ей аб сыне,
Каб ня ведаць, гдзе ён згіне.
Люлі, сынок, люлі, люлі…
Бо ўжо курачкі паснулі.
Ой, ня будзь ты лепей панам,
Ні вялікім капітанам,
Будзь, чым матанька радзіла,
Каб у госьці не хадзіла,
Каб век з табой векавала,
Гаравала, працавала…
Люлі, сынок, люлі, люлі.
Усе курачкі паснулі,
Ой, паснулі і курчаткі
Пад скрыдэлкам сваей маткі…

 

 
 

Читайте МОЗЫРЬ NEWS в: